Tribuna/Хакей/Блогі/Матч «Вашынгтона» Протаса наведала самая пажылая хакеістка свету. Яна працягвае гуляць у 83!

Матч «Вашынгтона» Протаса наведала самая пажылая хакеістка свету. Яна працягвае гуляць у 83!

Рэкардсменка Гінэса.

Аўтар — Sam_Na_Sam
11 сакавіка, 21:55
Матч «Вашынгтона» Протаса наведала самая пажылая хакеістка свету. Яна працягвае гуляць у 83!

«Не кожны дзень мы сустракаем рэкардсмена Гінэса на нашай гульні» – такімі словамі пракаментавалі ў сацсетках «Кэпіталс» з'яўленне на арэне 83-гадовай госці. І сапраўды, Лінда Сінрод лічыцца самай пажылой хакеісткай у свеце. На матч любімага «Вашынгтона» яна нават узяла сертыфікат, які гэты ўнікальны статус пацвярджае.

Упершыню яна згуляла ў хакей толькі толькі ў 35 гадоў, а ў юнацтве займалася фігурным катаннем. У Кнігу рэкордаў Гінэса Лінда Сінрод патрапіла некалькі гадоў таму. Здавалася б, гэта выдатная нагода, каб скончыць са спортам. Але жанчына працягнула выходзіць на лёд. Цяпер яна гуляе ў Жаночай хакейнай лізе (CWHL), якую падтрымлівае «Кэпіталз». Нядаўна гэты турнір пашырыўся з чатырох да шасці каманд. Але справа не ў колькасці, а ў бадзёрасці духу яе немаладых удзельніц. Паглядзіце, як упэўнена для свайго паважнага ўзросту Сінрод стаіць на каньках.

Адзначым, што ў матчы, які наведала самая пажылая хакеістка, нядрэнна праявіў сябе Аляксей Пратас. Два яго асісты дапамаглі гаспадарам перамагчы «Чыкага» 4:1. Спадзяемся, візіт Лінды Сінрод натхніць беларуса і яго партнёраў на годную канцоўку рэгуляркі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты