Усе навіны

Міністр спорту РФ Матыцын: «Мы прапанавалі Мінску стаць горадам-арганізатарам Гульняў сяброўства»

21 кастрычніка, 12:08

Міністр спорту Расіі Сяргей Матыцін расказаў, што Мінску было прапанавана стаць горадам арганізатарам Гульняў сяброўства».

– Мы зрабілі прапанову і чакаем адабрэння, каб зрабіць Мінск яшчэ адным горадам-арганізатарам «Сусветных гульняў сяброўства» ў наступным годзе. На сённяшні дзень гэта Масква і Екацярынбург. Улічваючы наяўнасць у Мінска сучаснай спартыўнай базы і вопыту правядзення найбуйнейшых спартыўных мерапрыемстваў, мы былі б зацікаўлены, каб Беларусь і Мінск былі партнёрамі гэтага праекта. Мы ўнясём гэтую прапанову на разгляд прэзідэнтаў нашых краін, – сказаў Матыцын.