Усе навіны

Неймар заняў другое месца ў анлайн-турніры $5 200 Titans Event

23 кастрычніка, 18:24

Бразільскі футбаліст Неймар быў блізкі да таго, каб выйграць свой першы тытул у покеры. У гэтыя выходныя ён прыняў удзел у штотыднёвым анлайн-турніры $5 200 Titans Event.

У турніры было зроблена 59 заявак, што менш звычайнага, але гэта тлумачыцца тым, што ўвагі большай часткі покерыстаў у гэтыя выходныя прыцягнуў фінал этапу European Poker Tour (EPT) на Кіпры. Тым не менш прызавы фонд Titans Event склаў $295,000, што азначала, што сямёра лепшых гульцоў атрымаюць прызавыя выплаты.

У гэтую сямёрку і ўвайшоў Неймар, які здолеў не толькі выйсці за фінальны стол, але і прайсці ў хедз-ап, дзе і саступіў гульцу з Літвы Дамінікасу Мікалайцісу. У выніку Міколайціс стаў чэмпіёнам і забраў галоўны прыз у памеры $91 663, а Нэймар спыніўся за крок ад перамогі з прызавой выплатай у $66 056.