Усе навіны

Беларуская гарналыжніца Шканава выйграла слалам на Кубку Расіі

22 лістапада 2022, 21:11

У расійскім Кіраўску стартаваў Кубак Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў.

У слаламе сярод жанчын на першым месцы размясцілася прадстаўніца Беларусі Марыя Шканава. Пасля стартавай спробы спартсменка саступала Анастасіі Гарнастаевай з Расіі.

На другой трасе беларуска паказала лепшы час, яна абыйшла Гарнастаеву на 0,58 секунды.

Спаборніцтвы ў слаламе ў рамках Кубка Расіі па гарналыжным спорце павінны былі стартаваць 25 лістапада, але з-за ўмоў надвор'я перанесены на некалькі дзён раней.