Усе навіны

Чэмпіёнка ПГ Маторына аб адхіленні ад ПГ-2022: «Магла быць ужо не трохразовай чэмпіёнкай. У гісторыі не напішуць, што ішла вайна і хтосьці не змог»

1 снежня 2022, 14:06

Трохразовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў 2018 году Святлана Маторына (Саханенка) пракаментавала прыпыненне членства Беларусі ў Міжнародным паралімпійскім камітэце.

— На сённяшні дзень наша задача ў першую чаргу падстроіцца пад усе сітуацыі, якія адбываюцца. І выціснуць максімум з таго, што ў нас ёсць на дадзены момант. Пачаць думаць крыху па-іншаму. Пачаць дзейнічаць крыху па-іншаму. І падстроіцца пад сітуацыю. І выціснуць максімум з усяго таго, што ў нас ёсць.

А ў нас ёсць нямала. У нас ёсць Расія, якая ўсё-такі дзякуючы абмену досведам і нейкімі момантамі ў сферы спорту. Я думаю, што для нас гэта вялікі плюс, бо супернікі там моцныя і ёсць чаму навучыцца. Але яшчэ раз паўтару, што сусветны ўзровень гэта не заменіць. Без гэтага вельмі-вельмі складана. Магу сказаць як чалавек, які меў лідарства на працягу ўсяго сезону. Адна з самых фаварытак менавіта ў сваёй групе.

Магла быць ужо не трохразовай чэмпіёнкай. А ў гісторыі, ведаеце, не напішуць, што ішла вайна і хтосьці не змог (смяецца).

Для мяне сапраўды гэта цяжка вельмі, балючы момант для таго, каб працягваць нешта далей.

Жадаецца давесці нешта сабе. Змагацца за нашыя правы. Бо нас сапраўды несправядліва недаацанілі. І проста ўзялі і пазбавілі нашых магчымасцяў, якія мы маглі паказаць, — сказала Маторына.

Нагадаем, што Міжнародны Паралімпійскі камітэт адхіліў прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну Расіі ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com