Усе навіны

Клэба трэці раз у кар'еры выйграў агульны залік «Тур дэ Скі» – больш перамог толькі ў Калоні

8 студзеня 2023, 22:36

Нарвежскі лыжнік Ёханэс Клэба выйграў агульны залік «Тур дэ Скі» ў гэтым сезоне.

Ён абышоў суайчынніка Сімена Хегстада Кругера на 59,5 секунды. Трэцяе месца ў заліку заняў таксама нарвежац – Ханс Крыстэр Халун з адставаннем 1 хвіліна і 21 секунда.

Гэта трэцяя перамога Клэба на «Тур дэ Скі» ў кар'еры. Больш яго перамагаў толькі швейцарац Дарыё Калонья. Ёханэс па выніках гэтага сезона абышоў расейца Аляксандра Бальшунова, нарвежца Марціна Ёнсруда Сундбю і чэха Лукаша Бауэра – у іх па 2 перамогі на «Тур дэ Скі».