Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі Маркашанскі: «Мы ў лыжах ніжэй за плінтус, на самым дне. Калі зараз правільна спланаваць, вынікі прыйдуць гадоў праз шэсць»

24 студзеня 2023, 08:38

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па лыжных гонках Уладзімір Маркашанскі раскрытыкаваў тое, на якім узроўні гэты від спорту знаходзіцца зараз у краіне.

– Мы ў лыжах апусціліся ніжэй за плінтус, знаходзімся на самым дне. Пара б ужо паспрабаваць адштурхнуцца. Але для гэтага трэба ведаць, куды ісці і што рабіць. А пра гэта ніхто не думае.

– І што далей? Тупік?

– Мы ўсе вінаваты, што склалася такая сітуацыя. Трэба вызначыць стратэгію і тактыку развіцця віду на восем гадоў наперад. І гэта павінен рабіць не трэнер зборнай, а кіраўніцтва федэрацыі. І, паверце, гэта не такая складаная задча. Калі ўсё спланаваць правільна, пачынаючы прама цяпер, вынікі прыйдуць. Гадоў праз шэсць, але гэта будзе прарыў у параўнанні з цяперашнімі рэаліямі. Цяпер усё пушчана на самацёк. Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі працуе па сваім плане, РУОры – самі па сабе, ДЮСШ таксама недзе ўдалечыні. Лебедзь, Рак і Шчупак – класічны варыянт, – сказаў Маркашанскі.