Усе навіны

Беларусь і Расія не будуць дапушчаны да ЧС-2023 па лыжных гонках

27 студзеня 2023, 19:01

Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі лыжных відаў (FIS) Мішэль Віён заявіў, што зборныя Беларусі і Расіі не выступяць на чэмпіянаце свету 2023 года ў Планіцы, які пройдзе ў лютым.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт выступіў з заявай аб магчымым зняцці міжнароднага бана з беларускіх спартсменаў, калі яны не выказвалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«FIS вырашыў не дапускаць спартсменаў з Беларусі і Расіі ў сезоне-2022/23, гэтае рашэнне прынятае яшчэ ў кастрычніку. Шанцаў на выступ на чэмпіянаце свету ў гэтых зборных няма.

У нас не запланаваная сустрэча да старту чэмпіянату свету, таму ніякае іншае рашэнне па гэтай нагодзе не можа быць прынятае.

Мы заўсёды прытрымліваемся рэкамендацый МАК. Спадзяюся, так і будзе. Да вясновай сустрэчы ў мяне няма ніякіх каментароў, акрамя тых, што мы прынялі на гэтую зіму», – сказаў Віён.