Усе навіны

Беларуская лыжніца Каралёва: «З пачатку сезона настроілася на тое, што гэтай зімой будзем бегаць у Расіі, таму не думала пра ЧС-2023. Мне дастаткова барацьбы з расіянкамі»

17 лютага 2023, 12:03

Беларуская лыжніца Ганна Каралёва расказала, ці верыла яна ў тое, што паедзе на чэмпіянат свету ў Славенію ў гэтым сезоне, які пройдзе з 21 лютага па 5 сакавіка.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяпер не ўсе сочаць за Кубкам свету. Вы гэта робіце?

– Перыядычна гляджу гонкі. Гэта не зусім тое, што было раней. Такое пачуццё, што нарвежцы спаборнічаюць са шведамі і ўсё.

– У нас многія да апошняга верылі, што паедуць на чэмпіянат свету ў Славенію. Вы сябе настройвалі на гэта?

– Калі шчыра, з самага пачатку сезона я была настроена на тое, што мы будзем гэтай зімой бегаць у Расіі, таму не думала пра чэмпіянат свету. Цяпер мне дастаткова барацьбы з расіянкамі. Гэта магчымасць набрацца вопыту для міжнародных стартаў, – сказала Каралёва.