Усе навіны

Міжнародная федэрацыя лыжных відаў спорту, хутчэй за ўсё, будзе прытрымлівацца рэкамендацый з нагоды беларускіх і расійскіх спартсменаў, якія паступяць ад МАК

23 лютага 2023, 16:25

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжных відаў спорту (FIS) Ёхан Эліяш падзяліўся думкамі аб магчымым допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

Ён сказаў, што, з аднаго боку, «спартоўцы не выбіраюць краіну, у якой яны нарадзіліся», але адзначыў, з другога боку, ёсць «складаная сітуацыя» ва Украіне.

Эліяш паведаміў, што FIS, хутчэй за ўсё, будзе прытрымлівацца рэкамендацый, якія паступяць ад МАК, хоць усё залежыць ад таго, якімі яны будуць.

«Адзінае, чаго мы хочам пазбегнуць - гэта расколу спартыўнай супольнасці.

Мы павінны аб'яднацца і падтрымаць МАК і іх рашэнне», - сказаў Эліяш.