Усе навіны

FIS працягнула адхіленьне беларускіх і расійскіх лыжнікаў на сезон 2023/24

30 верасня, 11:52

29 верасня на пасяджэнні Савета Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) у Цюрыху было прынята рашэнне працягваць адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў. Прадстаўнікі гэтых краін не будуць дапушчаны да ўдзелу ў чэмпіянаце і Кубку свету ў сезоне 2023/24. Рашэнне пракаментаваў кіраўнік лыжнай Федэрацыі Швецыі Ларс Оберг. «Са шведскага і скандынаўскага пункту гледжання гэта добра, што FIS вырашыла не мяняць свой пункт гледжання па пытанні Расіі. Гэта вельмі важна, таму што вакол гэтага пытання была пэўная нявызначанасць. Абмеркавання як такога не было, гэта была больш інфармацыя. Але мы выйшлі за межы скандынаўскіх краін і вельмі дакладна заявілі аб сваёй пазіцыі. Таксама нас падтрымаў Алімпійскі камітэт Швецыі. Мы не думаем, што ёсць якія-небудзь падставы дапускаць Расію і Беларусь, паколькі нічога не змянілася з таго часу, як упершыню было прынята такое рашэнне. Мы прытрымліваемся гэтага курса разам з іншымі скандынаўскімі краінамі. Таму мы задаволеныя», - сказаў Оберг.