Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Дзякуй за ўсё, брат». Вось як сацсеткі адрэагавалі на завяршэнне кар'еры Драгуна

«Дзякуй за ўсё, брат». Вось як сацсеткі адрэагавалі на завяршэнне кар'еры Драгуна

Івулін і Мелказёраў таксама напісалі добрыя словы

Аўтар — Arkady Nagelsman
4 чэрвеня, 20:25
3
«Дзякуй за ўсё, брат». Вось як сацсеткі адрэагавалі на завяршэнне кар'еры Драгуна

Сёння сумная дата для беларускіх заўзятараў футбола - у дзень свайго 35-годдзя аб завяршэнні прафесійнай кар'еры паведаміў паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун.

«Дзень нараджэння – сумнае свята, але сёння яно сумнае ўдвая! Сёння: Draga game over! Ну што ж, усім дзякуй, усе свабодны! Было слаўнае паляванне», – напісаў Драгун у сваім Instagram.

У снежні 2022-га стала вядома, што Драгун і яшчэ шэраг футбалістаў ЧБ трапілі ў «чорны спіс» так званага Мінспорту. Не гледзячы на ​​шматлікія размовы аб вяртанні паўабаронцы БАТЭ на футбольнае поле, Драгун больш не згуляў ніводнага афіцыйнага матча за барысаўчан. Апошняй для Станіслава афіцыйнай сустрэчай у майцы БАТЭ стала гульня 1/8 фіналу Кубка Беларусі 2022/23 супраць «Энергетыка-БДУ» ў лістападзе 2022-га года.

За перыяд сваёй прафесійнай кар'еры Драгун двойчы станавіўся ўладальнікам залатых медалёў ЧБ (у 2017-м і 2018-м у складзе БАТЭ), двойчы ўладальнікам Кубка Беларусі (з БАТЭ ў сезонах 2019/20 і 2020/21) і Суперкубка Беларусі 2022 (у складзе БАТЭ). Таксама Станіслаў з'яўляецца бронзавым прызёрам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2011-га года і ўдзельнікам Алімпіяды-2012.

У сувязі з навіной аб завяршэнні кар'еры Драгуна, сабралі для вас рэакцыі з сацсетак на гэтую падзею.

Аляксандр Івулін

Мікіта Мелказёраў

Галоўны трэнер салігорскага «Шахцёра» Аляксей Бага

Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі і экс-менеджарка БАТЭ Наталля Марчанка

Нападаючы «Шахцёра» Максім Скавыш

Асістэнт галоўнага трэнера «Смаргоні» Леанід Ковель

Узбекістанскі паўабаронца Шахбоз Умараў

Арбітр Сяргей Чыстоў

Расійскі футбаліст Тарас Бурлак, былы партнёр Драгуна па «Крылах Саветаў»

Расійскі футбаліст Алан Чачыеў, былы партнёр Драгуна па «Крылах Саветаў»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты