Tribuna/Гимнастика/Блоги/О духе времени/Гімнаст з Расіі выйшаў за медалём з літарай Z на грудзях (відаць, хлопец любіць, калі забіваюць). І беларусы былі там

Гімнаст з Расіі выйшаў за медалём з літарай Z на грудзях (відаць, хлопец любіць, калі забіваюць). І беларусы былі там

У Досе прайшоў этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы. Удзел у ім прымала каманда Украіны, якая змагла трапіць на спаборніцтвы падчас ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны.

Автор — Tribuna.com
7 марта 2022, 12:49
2
Гімнаст з Расіі выйшаў за медалём з літарай Z на грудзях (відаць, хлопец любіць, калі забіваюць). І беларусы былі там

Вось чаму расіян і беларусаў адхіляюць ад міжнародных стартаў.

У Досе прайшоў 2-й этап Кубка свету-2022 па спартыўнай гімнастыцы. Гэты старт стаў апошнім для гімнастаў з Беларусі і Расіі – міжнародная федэрацыя гімнастыкі наклала бан на выступленні спартсменаў з гэтых краін з 7 сакавіка. У Катары беларусы і расіяне выступалі без дзяржаўнай сімволікі. Таксама ўдзел у этапе КС прымала ўкраінская каманда, якая змагла трапіць на спаборніцтвы падчас ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны.

У Досе беларусы былі блізкія да п’едэстала, але на яго так і не падняліся: Анастасія Сманцэр у практыкаванні на бервяне заняла чацвёртае месца. За крок ад медаля спыніўся Дзмітрый Гурыновіч у практыкаванні на кольцах, які ўсяго 0,100 бала саступіў бронзаваму прызёру Мікіту Сіманаву з Азербайджана.

А вось нашыя суседзі-украінцы ўзялі шэсць медалёў на этапе КС. У асобных відах золата, срэбра і бронзу заваяваў Ілля Коўтун, срэбра ўзяў Назар Чэпурны, срэбра і бронзу – Даніэла Батрона.

Этап КС не абышоўся без скандалу з боку дэлегацыі з Расіі. Расійскі гімнаст Іван Кулік выйшаў на ўзнагароджанне з літарай «Z» на грудзях замест сцяга. Такая ж літара нанесена на тэхніцы войскаў Расіі, якія знішчаюць украінскіх салдат і звычайных украінскіз грамадзян.  На ўзнагароджанні хлопцу хапіла сумлення стаяць на п’едэстале з сімвалам нападу Расеі на Украіну побач з украінцам Коўтунам (Ілля ўзяў золата).

У нядзелю Міжнародная федэрацыя гімнастыкі адкрыла дысцыплінарную справу супраць Куляка.

«FIG пацвярджае, што звернецца ў Gymnastics Ethics Foundation (незалежную камісію па этыцы) з просьбай узбудзіць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да расейскага гімнаста Івана Куляка пасля яго шакавальных паводзін на этапе Кубка свету ў горадзе Доха», – паведамілі ў арганізацыі.

Украінская зборная таксама жорстка асудзіла гэты ўчынак. 15-гадовая ўкраінская гімнастка Даніэла Батрона, заняўшы трэцяе месца ў практыкаваннях на рознавысокіх брусах, адмовілася ўздымацца на п’едэстал з прадстаўніцамі Расеі ў знак пратэсту.

Украінка ўзяла з сабой украінскі сцяг і адна выйшла на подыум для бронзавых прызёрак. А ўжо пасля Батроны на ўзнагароджанне падняліся нейтральныя атлеткі з Расіі. Яны мелі асобны п’едэстал.

У 15-гадовай Даніэлы яшчэ шмат спаборніцтваў і перамог наперадзе – сёлета яна дэбютавала на дарослым узроўні і адразу ўзяла золата КС.

А вось вось перспектывы расійскіх атлетаў выклікаюць куды больш пытанняў.

Другие посты блога

Все посты