Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/Стыльны Кавалевіч-cын і амаль культавы дзядуля Макса Эбонга. Нечаканыя селебрыці ў белфутболе

Стыльны Кавалевіч-cын і амаль культавы дзядуля Макса Эбонга. Нечаканыя селебрыці ў белфутболе

Адзін занадта мяккі для футбола, другі – рабацяга, а не бандыт (але ёсць нюансы).

Автор — KentYara98
18 декабря, 16:00
1
Стыльны Кавалевіч-cын і амаль культавы дзядуля Макса Эбонга. Нечаканыя селебрыці ў белфутболе

На мінулым тыдні, 12 снежня, у Мінску адбылася цырымонія «Зорны мяч», на які мы даведаліся імёны найлепшых футбалістаў па версіі спартыўнай супольнасці. Галоўныя ўзнагароды забралі Уладзіслаў Марозаў, які стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі, Макс Эбонг, які стаў найлепшым гульцом краіны, і Ігар Кавалевіч, які атрымаў тытул найлепшага трэнера чэмпіяната і краіны.

Галоўныя дзейныя асобы мерапрыемства атрымалі дастаткова увагі, але былі і тыя, каго вы маглі і прапусціць.

Найлепшы трэнер Беларусі-2023 атрымліваў абедзве свае ўзнагароды ў кампаніі 11-гадовага сына. Вобраз Кавалевіча-малодшага быў запамінальным – хлопцу абралі штаны з шлейкамі і пад іх закаталі рукавы ў кашулі. Здалёк малы нагадваў Гары Потэра.

Не так даўно падпісант за дыктатуру, які стаў бацькам у 45, расказваў, што сын «для футбола не асабліва падыходзіць – мяккі па характары, вельмі інтэлігентны»

У зале за ўрачыстым момантам назірала жонка Кавалевіча і маці дзіцёнка Наталля, сцюардэса па прафесіі.

Яшчэ адным незвычайным момантам цырымоніі стаў выхад на сцэну дзядулі Макс Эбонга. Сам гулец не змог прыляцець у Мінск, бо ягоная "Астана" мелася правесці заключны матч сезона ў еўракубках, таму замест яго ўзнагароду атрымлівала маці Наталля і дзядуля Аляксандр Дзмітрыевіч. Мужчына выйшаў на сцэну ў футболцы зборнай Беларусі з прозвішчам унука на спіне.

Аляксандр Дзмітрыевіч – амаль легендарны герой. Прынамсі, Макс Эбонг распавядае пра яго з душой. Па словах футбаліста, дзед у свой час замяніў яму бацьку, калі сапраўдны бацька зʼехаў у Расію і збудаваў там асобнае жыццё. Але не сказаць, што дзед быў узорным бацькам. Напрыклад, гэта ён аднойчы нібыта забыўся аплаціць электрычнасць, праз што ў сямʼі адключылі святло (умовы жыцця ў хлопца былі няпростыя, яму нават пагражаў дзіцячы прытулак). Бабуля тады насварылася на дзеда. Той кудысьці ненадоўга выйшаў і быццам бы вырашыў пытанне – электраэнергія вярнулася ў дом. Але праз некалькі тыдняў да сямʼі прыйшлі з міліцыі. І выявілася, што мужчына электрычнасць так і на аплаціў, а самавольна далучыўся да сілкавання суседзяў, з якімі быў у канфлікце, і тыя аплочвалі святло і за сябе, і за іншую кватэры. За свавольства давялося заплаціць штраф.

Праз колькі часу сітуацыя з адключэннем электрычнасці праз нясплату паўтарылася. І тады дзед спускаўся гатаваць для сямʼі ежу ў падвал, дзе была разетка агульнага карыстання, за якую незразумела хто плаціў. Да яе мужчына падключаў сваю электраплітку.

Па словах Эбонга, Аляксандр Дзмітрыевіч цягнуў сямʼю. Маўляў, умеў «намуціць» грошы наўпрост з паветра. Аднойчы гэты навык спатрэбіўся напярэдадні Новага года. 31 снежня сямʼя не мела грошай, каб сабраць святочны стол. Дзед кудысьці схадзіў і вярнуўся з пакункамі. У выніку стол атрымаўся такі, якога раней і з грашыма не было. Макс Эбонг адмыслова зазначае, што ягоны дзед – рабацяга, а не бандыт. Атрымаўшы статуэтку за ўнуку, мужчына расплакаўся.

Ёсць у Макса і дзед па бацькоўскай лініі – уласна, у ягоны гонар будучы футбаліст і атрымаў другое імя – Афрыд. Эбонг Нгамэ – гэта камярунскае прозвішча. Са сваімі афрыканскімі сваякамі гулец даўно не кантактуе, таму ў цырымоніі «Зорны мяч» удзелу ніхто з іх не ўзяў.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты