«Хоць у кагосьці ёсць мазгі не ехаць у Расію». Сацсеткі адрэагавалі на самы гучны трансфер міжсезоння з Беларусі
Уладзіслаў Марозаў нават мае хейтэраў.
29 студзеня стала вядома, што нападаючы мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў падпісаў кантракт з партугальскай «Арукай», якая ідзе на 9-м радку чэмпіянату краіны.
У мінулым сезоне ён выйшаў на поле ў 28 матчах чэмпіянату Беларусі, забіў 16 мячоў і аддаў 5 асістаў, стаўшы найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі.
Пасля з'яўлення навін аб пераходзе мінскі клуб выклаў ролік з футбалістам са словамі падзякі на адрас заўязятараў. Галоўны панч - цяпер у Партугаліі стала на аднаго заўзятара «Дынама-Мінск» больш.
Вось як на гучны трансфер адрэагавалі карыстальнікі сацсетак. Абсалютная большасць радавалася за гульца і зычыла яму поспехаў:
Некаторыя адзначылі, што Марозаў зрабіў правільны выбар, абраўшы Партугалію:
Ніжэй гаворка пра Івана Бахара, які адправіўся ў «Арсенал».
Узгадалі пераход у Турцыю, які сарваўся:
Былі і больш глыбокія разважанні:
Як заўжды былі і тыя, хто спрабаваў падлічыць грошы:
Але і скептыкі адносна Марозава прысутнічаюць. Нехта не верыць у футбаліста і лічыць, што той адправіцца паліраваць лаўку:
Адзін з карыстальнікаў палічыў, што хейтэры – гэта прыкмета славы:
Ну і галоўнае пытанне:
А вось у афіцыйным інстаграм-акаўнце партугальскай каманды адзін з карыстальнікаў выказаў сумненне ў тым, што ўкраінец (за «Аруку» ўжо выступае Багдан Мілаванаў) і беларус у адной камандзе - гэта добрая ідэя:
Дашлі ў каментары і карыстальнікі з, верагодна, з вельмі палярным светапоглядам: