Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Наваполацкі «Нафтан» зноў пагрузіўся ў праваслаўную культуру – гэтым разам з'ездзілі з экскурсіяй у манастыр

Наваполацкі «Нафтан» зноў пагрузіўся ў праваслаўную культуру – гэтым разам з'ездзілі з экскурсіяй у манастыр

І паглядзелі вельмі дзіўныя спаборніцтвы.

Аўтар — Pam-pam
25 сакавіка, 19:05
1
Наваполацкі «Нафтан» зноў пагрузіўся ў праваслаўную культуру – гэтым разам з'ездзілі з экскурсіяй у манастыр

Футбольны клуб «Нафтан», які пачаў новы сезон чэмпіянату краіны з паражэння ад «Нёмана» своеасабліва праводзіць паўзу, звязаную з удзелам зборнай Беларусі ў таварыскіх гульнях.

Наваполацкі клуб у поўным складзе адправіўся на экскурсію ў Полацк. Тут каманда наведала з экскурсіяй Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр.

Затым прадстаўнікі «Нафтана» прайшліся па наваколлях Сафійскага сабора і дакрануліся да Барысавага каменя, які знаходзіцца побач. Па адной з легендаў, сын Усяслава Чарадзея, князь Барыс, прыняўшы хрысціянства, вырашыў радыкальна змагацца з паганскай верай. Ён выбіў на камянях, якім паганцы прыносілі ахвяры і прасілі урадлівага года, хрысціянскія крыжы. За гэта на яго пакрыўдзіліся багі і пакаралі ўвесь Полацк страшным голадам. Сёння ж некаторы людзі ж вераць, што камень у сабора вяртае здароўе і выконвае запаветныя жаданні.

Для «Нафтана» гэта не першае збліжэнне з праваслаўнай культурай – яшчэ ў сярэдзіне лютага клуб запрашаў на сваю базу праваслаўнага святара, які асвяціў залы і клубны аўтобус і распавёў футбалістам пра іх новага анёла-ахоўніка, які павінен «стрымліваць ад граху».

Наступным пунктам экскурсіі сталі спаборніцтвы па сілавым экстрыме, якія маюць прыстаўку «міжнародныя» з-за ўдзелу атлетаў з суседняй Расіі.

Судзячы па лужынах і шэрасці на фота, надвор'е ў гэты дзень не вельмі спрыяла прагляду спаборніцтваў на свежым паветры, але каманда ўпарта глядзела на мужчын, якія для чагосьці сядзяць на шынах.

Адзінай яркай дэталлю гэтага дня сталі сінія за красоўкі, у якія абуліся прадстаўнікі клуба.

30 сакавіка ў рамках 2 тура «вышкі» «Нафтан» прыме БАТЭ – тады мы і даведаемся, ці дапамагае камень ля сабору.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты