Tribuna/Биатлон/Блоги/О духе времени/Украінскага экс-біятланіста забілі ў баі за Харкаў. Яўгену Малышаву было 19. Светлая памяць!

Украінскага экс-біятланіста забілі ў баі за Харкаў. Яўгену Малышаву было 19. Светлая памяць!

Федэрацыя біятлона Украіны паведаміла пра смерць ўкраінскага героя. 19-гадовы спартсмен Яўген Малышаў загінуў у баі за Харкаў, дзе ідуць самыя жорсткія баі.

Автор — Бэзавы Кіт
2 марта 2022, 10:07
Украінскага экс-біятланіста забілі ў баі за Харкаў. Яўгену Малышаву было 19. Светлая памяць!

Федэрацыя біятлона Украіны паведаміла пра смерць ўкраінскага героя. 19-гадовы спартсмен Яўген Малышаў загінуў у баі за Харкаў, дзе ідуць самыя жорсткія баі. Праз абстрэлы Харкава за апошнія суткі загінуў як мінімум 21 чалавек. Яшчэ 112 – параненыя. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на губернатара Алега Сінягуба.

Два гады таму біятланіст уваходзіў у нацыянальную зборную каманды сярод юніёраў. Цяпер ён праходзіў службу па кантракце.

Светлая памяць!

Таксама зараз службу ў Нацгвардыі праходзіць чэмпіён свету біятланіст Дзмітрый Підручны.

«Перш за ўсё хачу падзякаваць усім, хто піша і хвалюецца за мяне і маю сям’ю і вядома тым, хто падтрымлівае і дапамагае Украіне. Цяпер я знаходжуся ў Цярнопалі, у Нацгвардыі, фота зроблена падчас паветранай трывогі» – напісаў ён.

 

Другие посты блога

Все посты