Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/Баскетбаліст узроўня НБА падтрымаў беларускіх палітвязняў. Фрыдам Кантэр назваў Лукашэнку злачынцам і ваенным памочнікам Пуціна

Баскетбаліст узроўня НБА падтрымаў беларускіх палітвязняў. Фрыдам Кантэр назваў Лукашэнку злачынцам і ваенным памочнікам Пуціна

Автор — Бэзавы Кіт
7 марта 2022, 09:56
Баскетбаліст узроўня НБА падтрымаў беларускіх палітвязняў. Фрыдам Кантэр назваў Лукашэнку злачынцам і ваенным памочнікам Пуціна

✊🏻 Экс-гулец «Бостана» Энэс Кантэр Фрыдам вырашыў выказаць салідарнасць з беларускім народам.

«Самаабвешчаны беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка – злачынны вайсковы памочнік Пуціна. Усе санкцыі супраць Расіі цяпер павінны быць распаўсюджаныя на Беларусь. Ён уцягнуў народ Беларусі ў вайну, якой ён не хоча».

Баскебаліст, які змагаецца за правы розных народаў, прэзентаваў кастамныя красоўкі, якія прысвечаны 1000+ беларускім палітзняволянным. Дызайн разпрацавала беларуская мастачка Лілія Квацабая: 

«Вельмі шчасліва паказаць вам кастамныя красоўкі, якія я размалявала для вядомага спартоўца, які вырашыў выказаць сваю салідарнасць з беларусамі. Энэс, Дзякуй за тваю салідарнасць з беларусамі, якія змагаліся і змагаюцца за свабоду супраць дыктатуры. Лукашэнка без ведама і згоды беларусаў уцягнуў нашу краіну ў вайну супраць украінскага народа. Ён – чалавек, які захапіў уладу і якога беларусы не выбіралі.

Сябры, напішыце Энэсу некалькі слоў каб паказаць, як нас шмат. Беларусы супраць вайны!», – напісала мастачка

Ураджэнец Турцыі Кантэр Фрыдам гуляў у НБА з 2011 года. У лютым 2022-га «Бостан» абмяняў яго ў «Х’юстан», які адлічыў цэнтравога.

Кантэра ў 2017 годзе пазбавілі грамадзянства і завочна арыштавалі турэцкімі ўладамі паводле абвінавачвання ў дапамаганні тэрарызму за фінансавую і інфармацыйную падтрымку апазіцыйнага палітыка Фетхулаха Гюлена, абвінавачанага ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Кантэр Фрыдам вядомы як грамадзянскі актывіст. У прыватнасці, ён заклікае адмовіцца ад супрацоўніцтва з Кітаем, абвінавачваючы краіну ў парушэнні правоў чалавека ў Сіньцзяне, Тайвані і Ганконгу, генацыдзе уйгураў і выкарыстанні рабскай працы.

У лістападзе 2021-га Кантер афіцыйна ўзяў прозвішча Фрыдам («Свабода»), так як, па яго словах, ён «змагаўся за гэта ўсю сваю жыццё». У лютым 2022-га баскетбаліст быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты