Tribuna/Футбол/Блоги/Футбольное поле/Паглядзіце, як поўны стадыён заўзятараў берлінскага «Уніёна» спявае калядныя песні ўпершыню пасля эпідэміі кавіду. Гэтай традыцыі ўжо 19 гадоў

Паглядзіце, як поўны стадыён заўзятараў берлінскага «Уніёна» спявае калядныя песні ўпершыню пасля эпідэміі кавіду. Гэтай традыцыі ўжо 19 гадоў

«Жалезныя» дораць навагодні настрой!

Автор — bytribuna com
24 декабря 2022, 11:43
Паглядзіце, як поўны стадыён заўзятараў берлінскага «Уніёна» спявае калядныя песні ўпершыню пасля эпідэміі кавіду. Гэтай традыцыі ўжо 19 гадоў

23 снежня 28,5 тысяч заўзятараў берлінскага «Уніёна» з Д1 Германіі сабраліся на стадыёне «Ан дэр Альтэн Ферстэрай» («Хата старога лесніка» – пер. з нямецкай), каб упершыню з пачатку эпідэміі СOVID-19 праспяваць калядныя песні. Традыцыя сустракаць свята такім чынам з'явілася 19 гадоў таму і дапамагала заўзятарам перажываць цяжкія часы, калі «Уніён» боўтаўся на дне другой Бундэслігі, дорыла надзею на лепшую будучыню.

І цуд здзейсніўся! Зараз «жалезныя» (мянушка каманды – прым. Tribuna.com) гуляюць ў эліце нямецкага футбола і на дадзены момант займаюць 6-е месца ў Бундэслізе, таксама «Уніён» згуляе супраць «Аякса» ў 1/8 фіналу Лігі Еўропы. Але «Калядныя спевы» працягваюць заставацца важнай часткай жыцця клуба.

Вось якая атмасфера панавала ўчора на стадыёне «Уніёна».

Добры напамін пра тое, што пасля цёмных часоў заўсёды наступаюць светлыя.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты