Tribuna/Футбол/Блоги/Футбольное поле/Вальвердэ ўдарыў гульца «Вільярэала» Баэну – падпільнаваў на стаянцы. У іх канфлікт яшчэ з папярэдняга матча

Вальвердэ ўдарыў гульца «Вільярэала» Баэну – падпільнаваў на стаянцы. У іх канфлікт яшчэ з папярэдняга матча

Баэна быццам бы жартаваў над магчымай стратай дзіцяці ў Федэ.

10 апреля 2023, 14:30
Вальвердэ ўдарыў гульца «Вільярэала» Баэну – падпільнаваў на стаянцы. У іх канфлікт яшчэ з папярэдняга матча

У 28-м туры Ла Лігі «Рэал» дома дазволіў «Вільярэалу» атрымаць валявую перамогу над сабой (3:2).

Вынік, які засмучае заўзятараў мадрыдцаў па некалькіх прычынах – адбыўся адразу пасля выбітнага разгрому «Барселоны» ў паўфінале Кубка Іспаніі, як раз перад першым чвэрцьфіналам з «Чэлсі» ў ЛЧ, а да ўсяго пасля гульні хаўбек «сметанковых» Федэ Вальвердэ патрапіў у скандал.

Пасля паядынку на паркоўцы адбыўся інцыдэнт, пішуць іспанскія медыя. Вальвердэ падпільнаваў па шляху да клубнага аўтобуса «Вільярэала» паўабаронцу каманды Алекса Баэну і ўдарыў у твар.

Паведамляцца, што ўчынак уругвайца здзівіў усю каманду гасцей, якая знаходзілася ў святочным настроі. І хоць у большую сутычку канфлікт не перарос, у Федэ ўсё роўна могуць быць праблемы з паліцыяй – яго напад зафіксавалі камеры відэаназірання.

Версія атачэння Вальвердэ – гэта адказ на насмешку Баэны, што Федэ і жонка раней ледзь не страцілі дзіця

Паводле інфармацыі Marca, якая звязалася з асяроддзем паўабаронцы мадрыдцаў, прычына ўчынку Вальвердэ «вельмі сур'ёзная». Гэта працяг канфлікту, які ўзнік паміж Федэ і Баэнай яшчэ ў папярэдняй сустрэчы «Рэала» і «Вільярэала».

У студзеньскім матчы 1/8 фіналу Кубка Іспаніі, у якім «сметанковыя» на выездзе перамаглі 3:2, у адным з эпізодаў Алекс жорстка згуляў супраць Федэ, пасля чаго, паказаўшы жэстамі слёзы, сказаў нешта накшталт: «Цяпер плач, што тваё дзіця не народзіцца».

Справа ў тым, што менавіта ў гэты перыяд у жонкі Вальвердэ было ўскладненне цяжарнасці, з-за чаго існавала рызыка страты дзіцяці, пра што стала вядома ў прэсе. Зрэшты, на шчасце, сітуацыя ў выніку палепшылася.

На гэты ўчынак Баэны Вальвердэ не зрэагаваў тады, але зрэагаваў цяпер. Федэ выйшаў на поле на 59-й хвіліне і неўзабаве жорстка згуляў супраць Алекса пры першым жа сутыкненні. Пасля гэтага гулец «Вільярэала» быццам бы зноў нешта сказаў на тэму дзіцяці мадрыдскага футбаліста.

А далей ужо здарыўся эпізод пасля матча на стаянцы.

Marca паведамляе, што Вальвердэ не ганарыцца сваім учынкам, але мяркуе, што пайшоў на гэта дзеля сям'і. Паводле інфармацыі інсайдараў, перад ударам Федэ сказаў Баэне паўтарыць словы пра сваё дзіця.

Паведамляецца, што «Вільярэал» не будзе выстаўляць абвінавачанні Вальвердэ, але гэта яшчэ можа зрабіць сам Алекс, калі вырашыць звяртацца ў паліцыю ці не, спасылаючыся на відэа інцыдэнту.

А гэта цалкам верагодна, бо гулец «жоўтай субмарыны» ўжо запярэчыў у сябе ў інстаграме, што казаў Вальвердэ словы, якія яму зараз прыпісваюць.

«Рэал» афіцыйна яшчэ не пракаментаваў інцыдэнт.

Фота: EFE

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты