Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/О духе времени/Беларусы перамаглі на новым ЧС па бегу. Адзін з іх раней праехаў 850 км для беларускіх палітвязняў, другі ладзіць трэніроўкі ў Вільнюсе

Беларусы перамаглі на новым ЧС па бегу. Адзін з іх раней праехаў 850 км для беларускіх палітвязняў, другі ладзіць трэніроўкі ў Вільнюсе

Спартыўная нацыя 💪🏻

Аўтар — Alex Zagorski
5 кастрычніка, 18:13
Беларусы перамаглі на новым ЧС па бегу. Адзін з іх раней праехаў 850 км для беларускіх палітвязняў, другі ладзіць трэніроўкі ў Вільнюсе

1 кастрычніка ў Рызе адбыўся першы ў гісторыі чэмпіянат свету па шашэйным бегу. Акрамя прафесійных спартсменаў, да спаборніцтваў дапусцілі і аматараў – для іх была дасяжная рэгістрацыя на эстафету ў паўмарафоне. Удзел у гэтай дысцыпліне прынялі два беларусы Дзмітрый Дабравольскі і Тарас Цялкоўскі: іх дуэт пад назвай «Птушкі» ў выніку стаў першым на дыстанцыі з рэзультатам 1:09:15 – ад бліжэйшых пераследвальнікаў беларусы адарваліся амаль што на 12 хвілін.

Эстафета праходзіла ў два этапы. Маршрут пралягаў па цэнтру Рыгі, па раёнах Старога (сіні колер) і Новага (зялёны) горада сталіцы Латвіі:

Карацейшы этап бяжаў Дабравольскі – 10,2 кіламетра ён адолеў за 33:29. Дыстанцыю 10,9 кіламетра Цялькоўскі прабяжаў за 35:37.

Уражаннямі ад перамогі на ЧС (няхай і ў класе аматараў) у сваім Instagram падзяліўся Дзмітрый Дабравольскі – асабісты трэнер па бегу для аматараў, які пасля ад'езду з Беларусі працуе ў Вільнюсе.

– Я не мог згубіць магчымасць паўдзельнічаць у першым ЧС па шашэйным бегу, таму прапанаваў прабяжаць эстафету Тарасу Цялкоўскаму. Вельмі хацелася адолець дыстанцыю хутка і нават падводку да забега зрабіў, але ў пятніцу, 29 верасня, умудрыўся прастыць.

Старт быў агульны, з элітнымі спартсменамі, якія бяжалі паўмарафон. У ідэале ставілі мэту трапіць у прызы. У выніку перамаглі, прычым з вялікім адрывам. Хтосьці можа сказаць, што была слабая канкурэнцыя, і будзе мець рацыю. Але мы рады выйграць першую эстафету на чэмпіянаце свету па шашэйным бегу. Будзе прыкольна, калі праз некалькі гадоў эстафета стане супер прэстыжным відам, – распавёў у stories Дабравольскі.

Адзначым, што гэта не першы яркі перфоманс у жыцці Тараса Цялькоўскага. Гэты пастар пратэстанцкай царквы вядомы сваім 500-кіламетровым забегам з нагоды 500-годдзя беларускай Бібліі ў 2017 годзе.

Пасля 2020 года Цялькоўскі праз пагрозу палітычнага пераследу з'ехаў з Радзімы, але і за мяжой ён працягнуў ладзіць розныя акцыі ў падтрымку палітвязняў. Апошні прыклад – заезд на веласіпедзе ўздоўж мяжы Беларусі. За тры дні пастар адолеў 850 кіламетраў.

Дарэчы, перамогу ў Рыжскай эстафейце Тарас таксама прысвяціў вязням лукашэнкаўскага дыктатуры:

– За свабоду палітвязняў Беларусі, – напісаў Цялькоўскі да відэа з фінішу.

Пасля эстафеты Дабравольскі і Цялькоўскі сфатаграфаваліся з прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі легкаатлетычных федэрацый Себасцьянам Коу – функцыянер вядомы падтрымкай санкцый у дачыненні да беларускіх і расійскіх бегуноў праз вайну ва Украіне, якая працягваецца з 24 лютага 2022-га.

– Калісьці трэніраваліся па ягоным планам, – падпісаў фота Дабравольскі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты