Tribuna/Футбол/Блоги/О духе времени/Вольныя спартсмены зладзілі спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе – вось як гэта было

Вольныя спартсмены зладзілі спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе – вось як гэта было

Спорт, добры настрой і лісты палітвязням.

Автор — Tribuna.com
15 августа 2022, 08:29
Вольныя спартсмены зладзілі спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе – вось як гэта было

Спорт, добры настрой і лісты палітвязням.

14 жніўня ў нямецкім Дзюсельдорфе свабодныя спартсмены Дзмітрый Шэршань, Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Аляксандр Вахавяк і Галіна Шэршань зладзілі спартыўны пікнік, на які былі запрошаны ўсе жадаючыя.

На мерапрыемстве прысутных чакалі:

  • паказальнае выступленне дзюдо з Дзмітрыем Шэршанем і Аляксандрам Вахавякам;
  • акрабатыка з Галінай Шэршань;
  • актыўнасці ад Яны Максімавай і Андрэя Краўчанка;
  • актыўныя гульні для дзяцей;
  • напісанне лістоў палітзняволенным.

А пасля актыўнай часткі мерапрыемства гасцей чакаў грыль. Паглядзіце на атмасферу сустрэчы вольных беларусаў.

 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты