Усе навіны

Анастасія Мірончык-Іванова: «Бяру прыклад з Лукашэнкi. Маё дзіця прысутнічае практычна на ўсіх сустрэчах са мной»

18 сакавіка, 12:50

Беларуская лёгкаатлетка, падпісантка за рэжым Анастасія Мірончык-Іванова расказала пра свайго сына.

– Калі паспяваеш надаць час дзіцяці?

– Заўсёды. Я бяру прыклад з Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнкі], нашага шаноўнага, што маё дзіця прысутнічае практычна на ўсіх сустрэчах, спаборніцтвах, мерапрыемствах са мной.

Ён вучыцца, і тым самым мы даем яму сваю ўвагу. Вядома, гэта і забаўкі дома, і паходы сумесна з сям'ёй на культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы. Мы можам усё сумяшчаць. Дзіця нас разумее, – сказала Мірончык-Іванава.