Усе навіны

Жодзік пра атрыманне польскага грамадзянства: «Ганаруся, што буду прадстаўляць краіну маіх продкаў»

20 сакавіка, 17:06
1

Беларуская скакуха Марыя Жодзік пракаментавала атрыманне польскага грамадзянства.

«Я ганаруся тым, што буду прадстаўляць Польшчу, краіну маіх продкаў. Спадзяюся, заўзятары ўбачаць Мяне на Гульнях у Парыжы ў касцюме зборнай Польшчы», – сказала Жодзік.

Нагадаем, што раней спартсменка выканала алімпійскі нарматыў, скокнуўшы 1.97 на чэмпіянаце Польшчы.

Адзначым, што Жодзік удзельнічала ў чэмпіянаце Польшчы па-за залікам.