«Калі не генацыд, дык што?» Як на смерць мастака-палітвязня Пушкіна адрэагаваў белспорт
🕯 Вечная памяць.
11 ліпеня стала вядома, што ноччу за кратамі ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна Дэмух на сваёй старонцы ў Facebook.
Алесь – вядомы беларускі мастак, якога рэжым Лукашэнкі рэпрэсіраваў на пяць гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Пушкіна абвінавацілі ў нібыта «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і «ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы» (ч. 3 арт. 130 КК). Адзначым, што пра прысуд Алесь даведаўся па-за межамі Беларусі, у Кіеве, аднак у сакавіку 2021 года ўсё роўна вярнуўся на Радзіму.
Алесь вядомы грамадству сваімі акцыямі супраць дыктатуры, вось толькі некаторыя з яго ўчынкаў: у 1989 годзе выходзіў на праспект Незалежнасці з плакатамі аб Беларускай народнай рэспубліцы; на пятую гадавіну праўлення Лукашэнкі правёў перформанс «Гной для прэзідэнта» – нагрузіў гноем старую тачку і паклаў зверху плакат «Аляксандр Лукашэнка з народам»; падчас роспісу фрэскі «Страшны суд» у вясковай царкве Пушкін адлюстраваў сярод грэшнікаў Лукашэнку і мітрапаліта Філарэта ў асяроддзі амапаўцаў; падчас пратэстаў у 2020-м годзе сам-насам стаяў з бел-чырвона-белым сцягам перад ачапленнем «сілавікоў».
Вось як на сумную навіну рэагуюць прадстаўнікі беларускага спорту.
Футбаліст польскай «Сталі» Ілля Шкурын:
Нападаючы «Ардабасы» Усевалад Садоўскі:
Шматразовы чэмпіён міжнародных і беларускіх турніраў па кікбоксінгу Іван Ганін:
Журналіст «Трыбуны», заснавальнік YouTube-канала «ЧестнОК» і былы палітвязень Аляксандр Івулін напісаў у сваім Instagram моцны пост:
Вядоўца YouTube-канала «ЧестнОК» Яраслаў Пісарэнка:
Былы суддзя матчаў вышэйшай лігі Віталь Аніхімоўскі:
Чэмпіён свету і Еўропы, чэмпіён першых Еўрапейскіх гульняў, самбіст Сцяпан Папоў:
Былы журналіст «Трыбуны», стваральнік і вядоўца YouTube-канала Мікіта Мелказёраў:
Трохразовая прызёрка Алімпіяд у плаванні Аляксандра Герасіменя.
Беларуская баскетбалістка «Лондан Лаянз» Кацярына Сныціна:

