Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Пакуль кагосьці цешаць поспехі «Нёмана» у Лізе канферэнцый, у клубе – чарговая хваля затрыманняў. Пад рэпрэсіі трапілі трэнер і адміністратарка СДзЮШАР гродненцаў

Пакуль кагосьці цешаць поспехі «Нёмана» у Лізе канферэнцый, у клубе – чарговая хваля затрыманняў. Пад рэпрэсіі трапілі трэнер і адміністратарка СДзЮШАР гродненцаў

Што пра гэта думае УЕФА?

Аўтар — Alex Zagorski
2 жніўня, 19:01
Пакуль кагосьці цешаць поспехі «Нёмана» у Лізе канферэнцый, у клубе – чарговая хваля затрыманняў. Пад рэпрэсіі трапілі трэнер і адміністратарка СДзЮШАР гродненцаў

2 жніўня ў адным з набліжаных да «сілавікоў» лукашэнкі TG-канале з'явілася відэа затрымання супрацоўнікаў футбольнага клуба «Нёман». Як вынікае з відэа, пад рэпрэсіі трапілі 35-гадовы трэнер СДзЮШАР Дзмітрый Бельскі і адміністратарка дзіцяча-юнацкай школы Юлія Арлашына. Мужчына і жанчына на «пакаяльным відэа» кажуць, што былі затрыманы нібыта за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Нагадаем, гэта не першыя затрыманні супрацоўнікаў футбольнага «Нёмана» – напрыканцы чэрвеня праз гэта прайшоў спартдыр і легенда гродненцаў Дзмітрый Кавалёнак. Функцыянер выйшаў на волю на наступны дзень, але быў вымушаны звольніцца з клуба.

Але гэтым разам «сілавікі» выйшлі, так бы мовіць, на новы ўзровень – яны звязалі нядаўнія поспехі «Нёмана» на еўраарэне («жоўта-зялёныя» выйшлі ў трэці раунд кваліфікацыі Лігі канферэнцыЙ, абыграўшы мальційскі «Бальцан») з палітычнымі зачысткамі, якія ажыццяўляе АМАП:

– «Неман» уверенно двигается в Лиге конференций, потому что силовики зачищают клуб от бчб-плесени, – напісана ў допісе да «пакаяльнага відэа».

Цікава, што пра гэта думае УЕФА?

Іншыя пасты блога

Усе пасты