Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/«Дзе ты, а дзе абарона». Мілеўскі зняўся ў кіно пра ўкраінскага Робін Гуда – экс-партнёр крута затроліў зорку Брэста
Відэа

«Дзе ты, а дзе абарона». Мілеўскі зняўся ў кіно пра ўкраінскага Робін Гуда – экс-партнёр крута затроліў зорку Брэста

Вобраз Мілі – 🔥🔥🔥

Аўтар — Alex Zagorski
21 жніўня, 12:30
«Дзе ты, а дзе абарона». Мілеўскі зняўся ў кіно пра ўкраінскага Робін Гуда – экс-партнёр крута затроліў зорку Брэста

Стала вядома, што экс-футбаліст кіеўскага і брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі, які выпаў з інфапрасторы пасля пачатку вайны ва Украіне, зняўся ва ўкраінскім гістарычным фільме «Доўвбуш», які выйдзе ў пракат на Дзень незалежнасці краіны – 24 жніўня. Таксама ў здымках паўдзельнічаў экс-партнёр беларуса па зборнай Украіны Арцём Фядзецкі. Для промавiдэа, дзе футбалiсты называюць сябе «паплечнiкамi Доўбуша», Фядзецкi затролiў Мiлеўскага, якi сказаў, што «заўжды на абароне», хаця сам быў гульцом атакi.

Кінастужка распавядзе пра паўстанцкі рух апрышкаў, карпацкіх сялян, на чале з Алексам Доўбушам – галоўным героем стужкі. Iх дзейнасць вялася у XVIII стагоддзі на тэрыторыi Рэчы Паспалiтай, куды тады ўваходзiлi i беларускiя, i ўкраiнскiя землi. Апрышкi займалiся амаль тым жа, чым герой сярэднявечных англійскіх балад Робін Гуд – адбiралi ciлай багаццi феадалаў i аддавалi бяднейшаму сялянству, што знаходзіла ў апошняга шырокую падтрымку.

Здымкі фільма ішлі з 2018-га па 2021-ы год і, па інфармацыі ўкраінскага Forbes, каштавалі 120 млн грыўняў (амаль 3,3 млн долараў). Гэта адна з самых дарагіх і маштабных стужак у гісторыі кінематографа Украіны – здымкі вяліся па тэрыторыі амаль усёй Заходняй Украіны, у працы былі задзейнічаныя 3 тысячы чалавек, было збудавана больш за 20 лакацый. Стваральнікі праекта кажуць, што гледачы ўбачаць Украіну як краіну нязломных людзей, якія жадаюць жыць звычайным жыццём, кахаць, працаваць, але калі ім перашкаджаюць – украінцы гатовыя абараніць сябе і свае ідэалы. Першапачаткова прэм'ера «Довбуша» была запланавана на 2022-і, але праз пачатак расійскага ўварвання яе перанеслі на бягучы год.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты