Tribuna/Гімнастыка/Блогі/О духе времени/Ураджэнка Расіі, якая трэнуецца ў беларускі, зладзіла фурор на чэмпіянаце свету за Германію. 16-гадовая гімнастка адразу заскочыла ў гісторыю

Ураджэнка Расіі, якая трэнуецца ў беларускі, зладзіла фурор на чэмпіянаце свету за Германію. 16-гадовая гімнастка адразу заскочыла ў гісторыю

Нагода ганарыцца нашай Юліяй Раскінай.

Аўтар — Alex Zagorski
28 жніўня, 16:00
Ураджэнка Расіі, якая трэнуецца ў беларускі, зладзіла фурор на чэмпіянаце свету за Германію. 16-гадовая гімнастка адразу заскочыла ў гісторыю

27 жніўня ў Валенсіі скончыўся чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы, па выніках якога аматары гэтага віду спорту даведаліся імя новай прэтэндэнткі на алімпійскі медаль у Парыжы-2024. Гаворка пра 16-гадовую прадстаўніцу Германіі Дар'ю Варфаламееў (у нямецкай мове прозвішча не маюць роду): маладая гімнастка перамагла ва ўсіх асабістых дысцыплінах, якія уваходзяць у праграму – абруч, булавы, мяч, стужка, шматбор'е – і адбылося гэта ўпершыню ў гісторыі Нямеччыны. Увогуле яна стала шостай гімнасткай у гісторыі, якая перамагла ва ўсіх асабістых практыкаваннях – раней гэта атрымлівалася толькі ў Біянцы Пановай (Балгарыя) на ЧС-1987, Аляксандры Цімашэнкі (СССР) на ЧС-1991, Аксанай Косцінай (Расія) на ЧС-1992, Кацярыны Серабранскай (Украіна) на ЧС-1994 і Яўгеніі Канаевай (Расія) на ЧС-2009 і 2011. Да таго ж Варфаламееў ў складзе зборнай заваявала срэба ў камандных спаборніцтвах.

Дар'я Варфаламееў – ураджэнка расійскага Барнаула. У гімнастыку яе прывяла мама Таццяна, якая пэўны час таксама займалася гэтым спортам, дайшла да КМС, але скончыла кар'еру праз траўму. У Германію Дар'я пераехала, калі ёй было 12 гадоў, у 2018 годзе. Змены грамадзянства тлумачыцца проста: бацькі палічылі, што ў Расіі занадта вялікая канкурэнцыя, а тут яшчэ дзядуля па матчынай лініі – немец.

У новай краіне Варфаламееў трапіла пад крыло беларускі Юліі Раскінай, срэбнай прызёркі Алімпіяды-2000 і ўладальніцы шматлікіх медалёў на чэмпіёнатах свету і Еўропы. Па словах трэнеркі, яна адразу ўбачыла патэнцыял спартсменкі:

– Калі яна прыйшла да мяне, я адразу ўбачыла патэнцыял. Мы пачалі працаваць без спешкі, развівалі яе паступова. Цяпер, калі яна ў форме, яна атрымлівае асалоду ад гімнастыкай. Спорт дастаўляе ёй задавальненне, – казала Раскіна пра Варфаламееў.

На дарослым узроўні маладая грацыя пад кіраўніцтвам дасведчанай беларускі дэбютавала ў 2022-м, і зрабіла гэта магутна: дзве бронзы на ЧЕ ў Тэль-Авіве (мяч, булавы), золата на ЧЕ ў Баку (лента), бронза (абруч), тры срэбра (мяч, шматбор'е, каманда) і золата (булавы) на ЧС у Сафіі.

Варфаламееў – ужо легенда мастацкай гімнастыкі Германіі. Яна першая нямецкая гімнастка з медалём ЧЕ ў асабістай дысцыпліне, першая з двума медалямі на ЧЕ, першая з асабістым медалём ЧС, першая з асабістым золатам ЧС, першая з медалём у шматбор'і на ЧС і гэтак далей. Не дзіва, што ў Германіі поспехі маладой гімнасткі і яе трэнеркі высока ацанілі. У 2022 годзе Раскіна, якая паспяхова працуе з рускамоўнымі гімнасткамі ў краіне з 2015-га, была прызнаная найлепшай трэнеркай Нямеччыны. Падрабязней пра спартыўную і трэнерскую кар'еру Раскінай можна прачытаць у ранейшым артыкуле Tribuna.com.

Тым часам на гістарычнай радзіме Варфаламееў не надта цешыліся з яе поспехаў. Напрыклад, пасля ЧС-2022 галоўная трэнерка расійскай зборнай Ірына Вінер пра дасягненні Дар'і выказвалася неяк з крыўдай і знявагай (нагадаем, тады зборная Расіі была яшчэ пад банам за напад на Украіну):

– Дзяўчынка ў 2019 годзе заняла 15-е месца на юніёрскім ЧС, а ў 2022-м Варфаламееў стала другой на чэмпіянаце свету. Вось такі ўзровень гімнастыкі сёння у свеце, – са скрухай казала Вінер.

У ліпені 2023 года Міжнародная федэрацыя гімнастыкі ўсё ж такі вырашыла дазволіць беларусам і расіянам выступаць на міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе, але на ЧС у Валенсіі нікога з іх яшчэ не было. Відаць, аддалі перавагу Гульням СНД у Мінску?

А вось і яшчэ адзін факт, які спрыяе таму, каб радавацца поспехам беларускі і яе падначаленай. Негледзячы на тое, што Юлія Раскіна ўжо даўно працуе па-за межамі Радзімы, у 2020-м годзе яна выказала сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісаўшы ліст спартсменаў супраць гвалту і за сумленныя выбары.

Такім чынам, аматарам гімнастыкі ў нашай краіне будзе за каго заўзець на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. І шанцы на перамогу вельмі вялікія.

Іншыя пасты блога

Усе пасты