Tribuna/Іншыя/Блогі/О духе времени/Новы заскок лукашыстаў: беларусам больш нельга абмяняць ці падоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў за мяжой. Глядзім, як на гэта рэагуе белспорт і грамадства

Новы заскок лукашыстаў: беларусам больш нельга абмяняць ці падоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў за мяжой. Глядзім, як на гэта рэагуе белспорт і грамадства

Шмат каму смешна.

Аўтар — Alex Zagorski
7 верасня, 05:56
Новы заскок лукашыстаў: беларусам больш нельга абмяняць ці падоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў за мяжой. Глядзім, як на гэта рэагуе белспорт і грамадства

5 верасня ў рэжыму Лукашэнкі адбыўся чарговы заскок. Цяпер, згодна з указам дыктатара, беларусы, якія пражываюць за мяжой, пазбаўленыя магчымасці абмяняць ці падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта. Дзеля гэтага трэба будзе вяртацца ў краіну, што, зразумела, немагчыма для грамадзян Беларусі, якія пакінулі яе праз пагрозу палітычных пераследаў. Нагадаем, на 6 верасня ў нашай краіне 1497 чалавек прызнаныя палітвязнямі афіцыйна, сапраўдная колькасць рэпрэсаваных пасля 2020 года дакладна невядомая.

Давайце паглядзім на рэакцыі на навіну з пашпартамі ад прадстаўнікоў беларускага спорту, якія ў 2020 годзе выступілі супраць дыктатуры. Вось што напісала ў сваім Instagram экс-баскетбалістка зборнай Беларусі Алена Леўчанка, якая пасля прэзідэнцкіх выбараў патрапіла на суткі:

– Дыктатура ў маёй краіне працягвае рабіць дыктатарскія крокі. На сённяшні дзень беларусы, якія жывуць за мяжой, больше не змогуць абмяняць або аднавіць пашпарты ў консульствах любой краіны свету. Адзінае месца, дзе можна гэта зрабіць – вярнуцца ў Беларусь! Таксама даверанасці, выдадзеныя за мяжой, перастануць быць сапраўднымі.

Выказалася пра навіну і былая партнёрка Леўчанка па зборнай, баскетбалістка «Лондан Лаянз» Кацярына Сныціна:

Вось што ў сваім Instagram напісаў Аляксандр Івулін – стваральнік і аўтар YouTube-канала «ЧестнОК», былы палітвязень:

Па колькасці адрэагаваўшых можна зрабіць выснову, што дзеянні рэжыму не надта ўстурбавалі сумленных беларускіх спартоўцаў за мяжой. Тым больш, нагадаем, на пачатку жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» дэмакратычныя сілы прадставілі новы, альтэрнатыўны беларускі пашпарт. Мы паказвалі і расказвалі пра дакумент у Telegram-канале «Трыбуны» вось тут.

Затое ў грамадстве навіну сустрэлі хваляй мемаў:

Здаецца, усе эмоцыі перадала оперная спявачка Маргарыта Ляўчук:

А як да інфанагоды ставіцеся вы?

Іншыя пасты блога

Усе пасты