Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Як дзякуючы Уткіну зʼявіўся і набраў папулярнасць самы эратычны кліп пра белфутбол

Як дзякуючы Уткіну зʼявіўся і набраў папулярнасць самы эратычны кліп пра белфутбол

Па тэксце песні каментатар «сеў на стакан», але гэта яго не пакрыўдзіла.

Аўтар — bytribuna com
20 сакавіка, 14:59
Як дзякуючы Уткіну зʼявіўся і набраў папулярнасць самы эратычны кліп пра белфутбол

Васіль Уткін не толькі злаваў беларусаў сваімі выпадамі, але і натхняў. Натхняў у тым ліку праз злосць. Хто б мог падумаць, што пажаданне Віктару Ганчарэнку гарэць у пекле пасля паразы ад «Барселоны» ў Лізе чэмпіёнаў прывядзе да стварэння аднаго з самых эратычных кліпаў у гісторыі беларускага спорту (ці шмат вы ведаеце кліпаў пра беларускі спорт і ці шмат там дзяўчат топлес?). Расказваем пра кампазіцыю, прасоўванню якой паспрыяў Уткін, хаця па тэксце песні праз поспехі БАТЭ ён «сеў на стакан».

– Ідэя зрабіць песню і кліп BATE GOT THE POWER! у адказ Уткіну нарадзіліся ва ўдзельнікаў беларускага гурта SWITTER BOYS пасля таго, як БАТЭ прабіўся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў-2012/13 і абгуляў там «Ліль» з «Баварыяй». За год да таго расійскі каментатар разнёс Віктара Ганчарэнку пасля няўдалага матчу з «Барселонай» у наймацнейшым клубным турніры Еўропы. На сённяшні дзень у кліпа 169 тысяч праглядаў на YouTube.

– Гурт SWITTER BOYS – фрык-праект, у які ўвайшлі сябры розных беларускіх музыкаў, бэк-вакаліст гурта J:Морс Уладзімір Пазняк, а таксама бэк-вакаліст рэпера Сярогі Уладзімір Грама. SWITTER BOYS зʼявіліся ў 2012-м і праіснавалі некалькі год. Праект некамерцыйны, ствараўся дзеля задавальнення і рабіўся ў вольны час без мэты зарабіць і раскруціцца. Пры гэтым гурт удзельнічаў у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне»-2014 і заняла трэцяе месца.

– Гурт названы ў гонар папулярнага ў 1990-х швэдра «Бойз».

Нядаўна прыкладна ў такім жа швэдры запісаў вірусную песню ў стылі рэтра беларускі выканаўца Дзмітрый Саўян, які выступае ў Польшчы пад псеўданімам Pan Savyan.

– Тэкст песні BATE GOT THE POWER! – сумесны прадукт удзельнікаў групы, быў напісаў незадоўга да здымак цягам 20 хвілін.

– Першапачаткова кліп не збіраў шмат праглядаў, але на яго зʼяўленне адрэагаваў Уткін. У адной з сацсетак ён падзяліўся спасылкай на відэа, пасля чаго ўвага да кампазіцыі вырасла на некалькі парадкаў. Кліп патрапіў у польскія спартовыя паблікі, а затым і ў еўрапейскія трэнды YouTube. У выніку за суткі яго праглядзелі 150 тысяч разоў. Частка кліпа была паказаная на канале Eurosport у праграме Watts (падборка смешных ролікаў, звязаных са спортам).

– З аўтарамі роліка звязваліся тэлепрадзюсары з Расіі і прапаноўвалі паўдзельнічаць у здымках. Але пры ўмове, што БАТЭ ў трэцім туры Лігі чэмпіёнаў абгуляе «Валенсію». Іспанцам беларусы прайгралі – гурт SWITTER BOYS на здымкі не патрапіў.

– Па выніках 2012 года ролік увайшоў у топ-10 самых прагляданых відэа ў Беларусі на YouTube.

– БАТЭ актыўна рэпосціў кліп у сябе ў сацсетках. На святкаванні па выніках 2015 года для барысаўскага клуба выступаў гурт J:Морс, і з Пазняком фатаграфаваліся гульцы і працаўнiкi БАТЭ, бо запомнілі яго па ўдзеле ў кліпе BATE GOT THE POWER!

– Здымкі кліпа праходзілі на студыі дызайнера Яна Карпава. Усё было знята за суткі, усе сцэны рабіліся з першага дубля. Пасля спатрэбілася некалькі дзён на мантаж. Сцэнар кліпа загадзя не пісаўся, усё ў роліку – чыстая імправізацыя.

– Выдаткі на кліп былі мінімальнымі – прыйшлося заплаціць толькі на боды-арт. Калі спатрэбіліся шалікі БАТЭ, то прадавец у краме, даведаўшыся для чаго патрэбная атрыбутыка, аддаў неабходонае бясплатна. Астатні рэквізіт – маёмасць удзельнікаў групы і Карпава.

– Дзяўчат, якія здымаліся топлес, адшукалі праз сацсеткі, звычайныя беларускі, якія не звязаныя ні з мадэльным бізнесам, ні з БАТЭ.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты