Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Трансфер абаронцы «Энергетыка» ў склад віцэ-чэмпіёна Лігі 1 – рэальнасць? Прэс-служба «студэнтаў» пакінула відавочную падказку 👀

Трансфер абаронцы «Энергетыка» ў склад віцэ-чэмпіёна Лігі 1 – рэальнасць? Прэс-служба «студэнтаў» пакінула відавочную падказку 👀

Усе пытанні ўжо вырашаны?

Аўтар — Alex Zagorski
11 ліпеня, 16:31
Трансфер абаронцы «Энергетыка» ў склад віцэ-чэмпіёна Лігі 1 – рэальнасць? Прэс-служба «студэнтаў» пакінула відавочную падказку 👀

Некалькі гадзін таму championat.asia паведаміла, што ўзбекскі абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукадыр Хусанаў блізкі да пераходу ў склад «Ланса» – віцэ-чэмпіёна французскай Лігі 1 у мінулым сезоне. Па інфармацыі выдання, на дадзены момант прадстаўнікі «Ланса» вядуць актыўныя перамовы з агентамі 19-гадовага футбаліста.

Тым часам прэс-служба «студэнтаў» у Telegram-канале пакінула цікавы допіс з фразай вядомага інсайдэра Фабрыцыё Рамана:

Тролінг, хайп ці ўсе пытанні ўжо вырашаны?

Адзначым, што ў 2023 годзе за «Энергетык-БДУ» футбаліст згуляў 10 матчаў (агулам 930 хвілін), вызначыўся двума галамі і атрымаў дзве жоўтыя карткі. Таксама Хусанаў у складзе зборнай Узбекістана стаў пераможцам маладзёжнага (U-20) чэмпіянату Азіі.

Цікавым фактам пра магчымы трансфер падзяліўся Telegram-канал «Белорусский футбол»: Хусанаў можа стаць першым гульцом у гісторыі вышэйшай лігі, які наўпрост пяройдзе з чэмпіянату Беларусі ў стан прызёра з топ-5 ліг Еўропы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты