Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Найгоршая каманда Д2 выбіла серадняка вышэйшай лігі з Кубку Беларусі – шакавальная развязка для «Гомеля»
Відэа

Найгоршая каманда Д2 выбіла серадняка вышэйшай лігі з Кубку Беларусі – шакавальная развязка для «Гомеля»

Як Такое Магло Здарыцца?!

Аўтар — Alex Zagorski
23 ліпеня, 19:13
Найгоршая каманда Д2 выбіла серадняка вышэйшай лігі з Кубку Беларусі – шакавальная развязка для «Гомеля»

23 ліпеня «Гомель» натуральна шакаваў сваіх заўзятараў: 9-я каманда вышэйшай лігі ў 1/16 фіналу Кубку Беларусі саступіла «Асіповічам», якія займаюць апошні радок у Д2, – 0:1. Зыход супрацьстаяння вырашыў мяч форварда Арцёма Драздовіча на 35-й хвіліне (клікайце на фота ніжэй, каб глядзець гол).

Вось некалькі фактаў пра гістарычную перамогу «Асіповічаў»:

1) згодна з інфармацыяй сайта teams.by, сённяшняя вікторыя – увогуле першая для асіповіцкага клуба ў матчах з «Гомелем» (дагэтуль былі тры паразы)

2) «Асіповічы» згуляюць у 1/8 фіналу Кубку ў другі раз у гісторыі – першы быў ажно ў сезоне-1999/2000

3) у першай лізе «Асіповічы» за 15 матчаў гэтага сезону толькі аднойчы перамаглі і яшчэ раз згулялі ўнічыю – астатнія 13 матчаў скончыліся паразамі. Як вынік каманда займае апошні радок у табліцы з 4 пунктамі.

4) да сённяшняга дня апошняя перамога «Асіповічаў» здарылася 31 траўня – у Кубку над навагрудскай «Паходняй» (4:1)

А вось яшчэ адзін сумны факт для аматараў футбола з Гомеля: усе каманды з гэтага горада вылецелі з Кубку: «Лясгас» у 1/32 ад «Жодзіна-Паўднёвага» (1:2), «Паперпрам» – ад брэсцкага «Дынама» ў 1/16 (0:2), «Лакаматыў» – у серыі пенальці супраць «Арсенала» (2:2, 3:5 пен.), а цяпер і «Гомель». Будучыня галоўнага трэнера «рысяў» Уладзіміра Нявінскага ізноў пад пытаннем.

Ці варта нагадваць, што яшчэ год таму «Гомель» браў Кубак і гуляў у Еўропе?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты