Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Гульцы «Вiцебска» ў адных ручнiках бурна вiталi вяртанца з Казахстана – для такога шоу хапiла гола з пенальцi
Відэа

Гульцы «Вiцебска» ў адных ручнiках бурна вiталi вяртанца з Казахстана – для такога шоу хапiла гола з пенальцi

Адаптавалi крычалку з Еўра-2016.

Аўтар — Alex Zagorski
7 жніўня, 16:30
Гульцы «Вiцебска» ў адных ручнiках бурна вiталi вяртанца з Казахстана – для такога шоу хапiла гола з пенальцi

У 17-м туры першай лігі Беларусі «Віцебск» у гасцях разграміў пінскую «Хвалю» 0:4. Гэты матч стаў ужо 12-м пабедным афiцыйным запар для «паўночнiкаў». Па ходзе серыi яны выйшлi ў чвэрцьфiнал Кубка Беларусi, а цяпер займаюць трэці радок у Д2.

Пасля сустрэчы ў Пiнску некалькi гульцоў «Вiцебска» зладзiлi асобнае шоу дзеля аднаго чалавека – iм стаў форвард Руслан Цевераў. Ён на першую палову 2023-га паехаў у казахстанскi «Жэтысу», але цяпер вярнуўся ў беларускую каманду. Першым пасля гэтага для Цеверава стаў якраз матч у Пiнску. Руслан выйшаў на замену ў перапынку – а праз пару хвiлiн перахапiў мяч ля чужых варот, зарабіў пенальці і рэалізаваў яго. Больш у пратаколе 29-гадовы нападаючы нiчым не адзначыўся.

Але гэтага хапiла вось для такога бурнага перформанса ў раздзявальнi, пара ўдзельнiкаў якога былi ў адных ручнiках.

Перапетым стаў хіт 90-х Freed from desire – а дакладней, яго пераробка ад заўзятараў Паўночнай Ірландыі, якая стала папулярнай на ЧЕ-2016. Тады кавер яны прысвяцілі нападаючаму Уілу Грыгу. Will Grigg is on fire, your defence is terrified – «Уіл Грыг у агні, ваша абарона ў жаху». У «Вiцебску» фактычна толькi замянiлi чалавека ў тэксце.

Застаецца паглядзець, ці будуць «у жаху» абаронцы супернікаў віцебскай каманды. Пакуль жа статыстыка форварда не ўражвае: да пераходу ў «Жэтысу» з 2018 па 2022 гады Цевераў згуляў за «Віцебск» 109 матчаў у вышэйшай лізе, за якiя аформiў 20 галоў і 5 асістаў. У Казахстане за 14 матчаў у КПЛ атрымалася толькi 2 галы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты