Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Адэпт Пуціна зноў накінуў на менеджмент «Шахцёра». Кажа, што за трансфер Карпіцкага клуб, якому пагражае банкруцтва, атрымаў у 4,6 разы менш, чым пасярэднікі

Адэпт Пуціна зноў накінуў на менеджмент «Шахцёра». Кажа, што за трансфер Карпіцкага клуб, якому пагражае банкруцтва, атрымаў у 4,6 разы менш, чым пасярэднікі

Чарговы «мутняк» ад салігарчан?

Аўтар — Alex Zagorski
20 жніўня, 16:35
Адэпт Пуціна зноў накінуў на менеджмент «Шахцёра». Кажа, што за трансфер Карпіцкага клуб, якому пагражае банкруцтва, атрымаў у 4,6 разы менш, чым пасярэднікі

20 жніўня расійскі экс-гулец ЧБ Антон Смірноў, які называе сабе спартыўным юрыстам, у чарговы раз прайшоўся па «Шахцёры». Нагадаем, напрыканцы мінулага году ў скандал з салігарчанамі праз мутныя схемы з кантрактам трапіў кліент расіяніна – трэнер брамнікаў Валерый Чыжоў.

Гэтым разам у сваім Telegram-канале Смірноў падзяліўся інсайдам пра суму трансфера маладога форварда Ягора Карпіцкага з «Шахцёра» ў расійскія «Крылы Саветаў». Згодна з яго інфармацыяй, салігарчане атрымалі ў 4,6 разоў менш грошай, чым пасярэднікі:

– Сума трансферу афіцыйна – 130 000 €. Сума камісійных ад «КС» барабанны дроб... 600 000 €. Атрымальнікі камісійных: Култаеў, Гурцкая і іншыя. Блогер Гурцкая нядрэнна ўладкаваўся, – напісаў Смірноў.

Яўген Култаеў – расійскі агент, прозвішча якога згадвалася падчас справы «Шахцёра». Ён ужо дастаткова даўно пракручвае ў Салігорску вельмі сумнеўныя трансферы, пры гэтым застаючыся ў цені. У клуб пры садзейнічанні Култаева за прыкметныя сумы куплялі гульцоў, вялікія заробкі якіх зусім не вязаліся з якасцю іх гульні. А 28 чэрвеня былы дырэктар «Шахцёра» Аляксандр Марчанка заявіў, што Яўген Култаеў дэ-факта кіраваў клубам.

Цімур Гурцкая таксама дзіўная асоба – ён не мае ліцэнзіі агента, але з 2000-х гадоў паспеў паўдзельнічаць у буйных трансферах расійскага футбола. Напрыклад, у 2014-м ён прывёз у маскоўскае «Дынама» паўабаронцу зборнай Францыі Мацье Вальбуэна, а ў 2019-м – бразільца Малкама з «Барселоны» ў «Зеніт». Яшчэ ён вядомы аўдыторыі ўдзелам у YouTube-перадачы «Коммент.Шоу».

Адзначым, што лічбы, названыя Смірновым, супадаюць з тымі, што прыводзіць Transfermarkt. Па інфармацыі выдання, сума кампенсацыі за Карпіцкага склала менавіта 730 тысяч еўра. Калі размеркаванне грошай супадае з тым, што кажа прыхільнік Пуціна, можна чарговы раз здзівіцца (але чаму тут ужо здзіўляцца) менеджменту салігарчан: нагадаем, па апошняй інфармацыі «Шахцёру» пагражае банкруцтва.

Чарговы мутны трансфер Салігорску?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты