Tribuna/Футзал/Блогі/Беларусский футбол/Трэнер-беларус дэбютаваў з перамогі ў міні-футболе Францыі. Спачатку ўсё было шыкоўна (6:0!), але ў канцоўцы давялося хвалявацца

Трэнер-беларус дэбютаваў з перамогі ў міні-футболе Францыі. Спачатку ўсё было шыкоўна (6:0!), але ў канцоўцы давялося хвалявацца

Пачатак Сяргея Падалінскага.

Аўтар — Замір Закіеў
4 верасня, 11:28
Трэнер-беларус дэбютаваў з перамогі ў міні-футболе Францыі. Спачатку ўсё было шыкоўна (6:0!), але ў канцоўцы давялося хвалявацца

Сяргей Падалінскі быў сапраўдным топ-гульцом у беларускім міні-футболе: 11 гадоў выступаў за нацыянальную зборную, браў чэмпіянаты і Кубкі краіны. А кар'еру завяршыў у французскім «Тулоне» у гэтым сезоне.

Але без працы беларус не застаўся. Яшчэ ў лістападзе 2022 года ён пачаў працаваць трэнерам юніёрскай каманды «Тулона» U-15. А ў чэрвені 2023-га пайшоў на павышэнне і стаў галоўным трэнерам асноўнай мужчынскай каманды.

У першым жа афіцыйным матчы ў новай ролі беларус сутыкнуўся з дэбютантам чэмпіянату Францыі – камандай «Гол Футзал». Першы тайм доўгі час ішоў пры нулях на табло. Але за тры з паловай хвіліны да перапынку падапечныя Падалінскага выйшлі наперад. Пасля было яшчэ пяць галоў у вароты навічка чэмпіянату. Моманты – на любы густ: ад моцных стрэлаў здалёк да праходаў аднаго праз усю пляцоўку.

Усё ішло да сухоха разгрому, але «Гол Футзал» актывізаваўся ў апошнія 10 хвілін. Каманда забіла тры мячы ўсяго за тры хвіліны.

Такі паспяховы адрэзак натхніў супернікаў «Тулона». Яны працягнулі ціснуць, выпускалі дадатковага палявога замест брамніка. Але каманда беларускага трэнера трымалася ў абароне і стварала небяспеку ў адказ.

Вынік – 3:6. Перамога у дэбютным матчы Сяргея Падалінскага ў якасці галоўнага трэнера.

І вось так эмацыйна «Тулон» святкаваў у распранальні поспех у першым туры чэмпіянату Францыі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты