Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Вандроўка на 2 тысячы кіламетраў – падлічылі, каго з удзельнікаў другога этапу Д3 чакаюць самыя доўгія выправы

Вандроўка на 2 тысячы кіламетраў – падлічылі, каго з удзельнікаў другога этапу Д3 чакаюць самыя доўгія выправы

Здаецца, без тэхнічных параз не абыдзецца

Аўтар — Alex Zagorski
26 верасня, 14:50
Вандроўка на 2 тысячы кіламетраў – падлічылі, каго з удзельнікаў другога этапу Д3 чакаюць самыя доўгія выправы

Як толькі не мудравалі з мінорам белфутбола пры палкоўніку Базанаве: у 2020 годзе другую лігу з 22 камандамі дзялілі на дзве групы па тэрытарыяльнай прыкмеце (па чатыры найлепшых клуба выходзілі ў плэй-оф), а ў 2021-м дзеля «папулярызацыі футбола» з Д3 зрабілі па сутнасці чэмпіянаты вобласцей – шэсць дывізіёнаў, некаторыя з якіх, у сваю чаргу, дзяліліся на яшчэ дзве зоны (Захад – Усход ці Поўдзень – Поўнач). У выніку так «напапулізаваліся», што мозг зламаць можна толькі калі на фармат глядзіш, а пабочнымі эфектамі сталі неверагоднае падзенне ў бездань узроўня чэмпіянату, буйныя разгромы і частыя недаезды каманд на матчы.

Што тычыцца апошняга пункта, то праблема існавала і раней. Сярод удзельнікаў другой лігі фармата таго ж 2019 года (з 16 камандамі, што гуляюць паміж сабой 30 тураў) хапала аматарскіх калектываў, для якіх пацягнуць выправу, умоўна кажучы, з Брэсцкай вобласці ў Віцебскую – непасільная задача. За 33 гады правядзення другой лігі аптымальнага фармата так і не знайшлі: напрыканцы сезона-2023 у трэцім дывізіёне фіксавалі па некалькі тэхнічных перамог на дзень, і спадзеваў, што іх больш не будзе, не так шмат.

У гэтым годзе пасля правядзення абласных этапаў 16 найлепшых клубаў з усіх рэгіёнаў былі аб'яднаныя ў чатыры групы, дзе правядуць па аднаму матчу з трыма супернікамі. У наступны этап выйдуць першыя два месцы ў групах.

Сем каманд правядуць два з трох матчаў другога этапу на выправе: «Мёры», «Вікторыя», «Цэнтр футбола», «Трактар», «Сервалюкс», «Крумкачы» і «Газавік». Некаторым з іх асабліва не пашанцавала – напрыклад, каб патрапіць на гульні, «Мёрам» трэба будзе адолець амаль што тысячу кіламетраў. Вось як выглядае рэйтынг маршрутаў:

1. «Мёры» – 890 км (520 км да Гомеля на матч з «Лясгасам» і 370 км да Салігорска – з «Партызанам»)

2. «Газавік», Віцебск – 695 км (420 км у Мазыр на матч з МНПЗ, 275 км да Мінска на гульню з «Крумкачамі»)

3. «Цэнтр футбола», Брэст – 678 км (288 км у Альшаны на матч з «Новай Прыпяццю» і 390 км у Мар'іну Горку на сутрэчу з «Вікторыя»)

4. «Вікторыя», Мар'іна Горка – 604 км (340 км у Гродна на матч з «Нёманам-Белкард» і 264 у Альшаны – з «Новай Прыпяццю»)

5. «Сервалюкс», Межысеткі – 601 км (231 км у Салігорск на матч з «Партызанам», 370 км у Мёры)

6. «Крумкачы», Мінск – 561 км (276 км у Горкі, 285 км у Мазыр на гульню з МНПЗ)

7. «Трактар», Мінск – 376 км (66 у Чэрвень на матч з «Коласам», 310 км у Пінск на гульню са «Стэнлесам»)

А калі дадаць шлях да дому? Верагодней за ўсё, зноўку будуць тэхнічныя вынікі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты