Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка

Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка

Калекцыя галоўнага трэнера «Нёмана»

Аўтар — Замір Закіеў
30 верасня, 21:18
Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка

Шлях Ігара Мікалаевіча Кавалевіча ў прафесійным футболе налічвае ўжо 35 гадоў. Амаль увесь гэты час (за выключэннем нядоўгіх адлучак у Расію і Азербайджан) ён гуляў і трэніраваў у Беларусі. Пры гэтым Кавалевіч даволі часта сутыкаўся з камандамі і зборнымі з іншых краін. Сувеніры ад іх у выглядзе вымпелаў, шалікаў і т. п. беларускі спецыяліст збіраў у сябе (але прызнаецца, што адмысловай цэлі збіраць футбольную калекцыю не было, проста так атрымалася).

На сцяне аднаго з пакояў у доме Кавалевіча можна заўважыць сімволіку зборных Балгарыі, Грузіі, Ізраіля, Турцыі, Венгрыі, Ліхтэнштэйна, Германіі, Англіі, Кыргызстана, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Арменіі, клубаў чэмпіянату Беларусі і Украіны.

На іншай сцяне таго ж пакоя – вымпелы ўсё тых жа Расіі, Грузіі, Польшчы і Ліхтэнштэйна, а таксама Італіі, Албаніі, Балгарыі, Латвіі, Малдовы, Сербіі, Кіпра, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі, самой АБФФ і беларускіх ды расійскіх клубаў.

У асобным куце – граматы, старыя фотаздымкі, трафеі.

А таксама чырвона-зялёны сцяжок і кепка з гербам лукашэнкаўскай Беларусі. Хаця раней у гардэробе Кавалевіча было адзенне з іншымі сімваламі.

На кухні – працяг калекцыі. На халадзільніку знаходзіцца шмат магнітаў, прысвечаных футболу, на дзвярах – шалікі «Ювентуса», «Уотфарда» і нават Туркменістана, а над дзвярыма падвешаны алені ў форме «Нёмана». І тут таксама хапае чырвона-зялёнага: сцяжок і рознага роду магніцікі. Яшчэ на сцяне можна ўбачыць фота «Нёмана» 2003 года, калі Кавалевіч сам гуляў за гэтую каманду. А са столі звісаюць медалі, якія атрымліваў беларускі спецыяліст.

Скрыншоты: «На банке»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты