Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Адстаяць 20 хвілін за тры пельмешкі. У Брэсце аматарам футбола раздавалі ежу – не ўсе ўпадабалі такую актыўнасць

Адстаяць 20 хвілін за тры пельмешкі. У Брэсце аматарам футбола раздавалі ежу – не ўсе ўпадабалі такую актыўнасць

Але чарга была.

10 лістапада, 13:20
Адстаяць 20 хвілін за тры пельмешкі. У Брэсце аматарам футбола раздавалі ежу – не ўсе ўпадабалі такую актыўнасць

У панядзелак матчам «Дынама» Брэст – «Дынама» Мінск завяршыўся 27-ы тур чэмпіянату Беларусі. Каманда, якую курыруе так званы міністр спорту, атрымала ў гасцях ўпэўненую перамогу 3:1.

Гэты матч увайшоў у топ-2 па наведвальнасці ў Брэсце ў бягучым сезоне. Па пратаколе на спарткомплексе «Брэсцкі» сабралася 7216 чалавек. Больш заўзятараў (7326) сёлета назірала толькі за гульнёй 23-га тура супраць «Шахцёра» (3:3). Такую цікавасць да матчу можна растлумачыць прыездам лідара чэмпіянату або наяўнасцю вольнага часу на вялікіх выхадных. А можна пашукаць прычыны ў каляфутбольным складніку.

Калі брэсцкім «Дынама» кіраваў блізкі да Лукашэнкі бізнесмен Аляксандр Зайцаў, там ладзілі крутыя фан-зоны для заўзятараў з рознымі актыўнасцямі. Напрыклад, перад матчамі можна было пагуляць у настольны футбол, паслухаць жывы выступ музыкаў або наведаць аўтографсесію з якім-небудзь футбалістам. Нешта падобнае робяць на арэне пагэтуль.

Перад матчам з мінскім «Дынама» брэсцкая прэс-служба апублікавала спіс даступных актыўнасцей у фан-зоне. Сярод іншых там было абвешчана пра «100 кілаграмаў бясплатных пачастункаў ад Брэсцкага мясакамбіната». Раздача дармовай ежы выклікала цікавасць у мясцовых жыхароў. Пра гэта можна меркаваць па кадрах з традыцыйнага відэа MATCHDAY брэсцкай прэс-службы.

А яшчэ відэа з раздачай пяльменяў і смажаных сасісак выклала ў сваім цік-току прэс-служба «Дынама» Мінск, назваўшы гэтае мерапрыемства «Фішкай тура».

Заўзятары па-рознаму ацанілі такую актыўнасць. Хтосьці скардзіўся на маленькія порцыі і вялікія чэргі:

А камусьці ўдалося атрымаць бясплатную порцыю значна хутчэй:

А вось нехта схітрыў:

Не ўсім спадабаўся такі пачастунак. Вось некалькі крытычных каментароў:

Ну і мабыць найлепшае меркаванне пра дадзенае мерапрыемства:

Іншыя пасты блога

Усе пасты