Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/У чэмпiёнскiм матчы «Дынама» ўсё больш сiмвалiзму – да свята трэнера дадаўся стадыён iмя легенды

У чэмпiёнскiм матчы «Дынама» ўсё больш сiмвалiзму – да свята трэнера дадаўся стадыён iмя легенды

Верыце ў знакi?

Аўтар — KentYara98
25 лістапада, 08:00
4
У чэмпiёнскiм матчы «Дынама» ўсё больш сiмвалiзму – да свята трэнера дадаўся стадыён iмя легенды

Снежныя часы ў Беларусi працягваюць ўносіць карэктывы ў спартыўныя расклады. З-за гэтага нават адкладалi некаторыя матчы.

Дзесьцi зноў узмоцнена чысцяць палi – як, напрыклад, у Вiцебску, дзе за рыдлёўкi ўзялiся нават трэнеры клуба, а агент Валерый Iсаеў, пад вокнамi ў якога адбываўся працэс, задаўся пытаннем, чаму ўвогуле футбольны ЧБ сканчваецца так позна.

А АБФФ нават дазволiла правесцi некаторыя матчы апошнiх выходных лiстапада на штучных газонах, хаця фармальна яны забароненыя па 1 снежня. I адным з перанесеных паядынкаў стаў чэмпiёнскi – у нядзелю «Белшына» прыме мiнскае «Дынама» не на дрэнным газоне «Спартака», якi б мог дапамагчы бабруйскай камандзе.

Матч, перамога ў якім гарантуе «Дынама» тытул, пройдзе ў -1 градус па прагнозе на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі. I для гасцей у гэтым бачыцца сiмвалiзм, бо выхаванец бабруйскага футбола – легенда мiнскага клуба. Пракапенка правёў у складзе «бела-блакітных» 11 гадоў, стаўшы з імі чэмпіёнам СССР у 1982 годзе i поўным любiмцам публiкi. Ён мог бы нядаўна сустрэць 70-гадовы юбiлей, але памёр значна раней – не ў апошнюю чаргу з-за злоўжывання алкаголем.

Але ж дадатковая асаблiвасць у матча «Дынама» з «Белшынай» была i без пераносу – бо ў дзень гульні свой 48-ы дзень нараджэння сустрэне галоўны трэнер мiнскай каманды Вадзім Скрыпчанка, так што гульцы могуць павiншаваць яго трафеем. Хаця нават ў выпадку, калi «Дынама» не выйграе ў Бабруйску, яно здольнае стаць чэмпiёнам у той жа дзень – калi «Нёман» пакажа такi ж, як мiнчане, ачковы вынiк ў пазнейшым матчы з БАТЭ.

Іншыя пасты блога

Усе пасты