Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/У Смаргоні футбольнае поле ператварылася ў каток. Чысцілі з дапамогай спецтэхнікі, і, падобна, знішчылі газон

У Смаргоні футбольнае поле ператварылася ў каток. Чысцілі з дапамогай спецтэхнікі, і, падобна, знішчылі газон

Выглядала не вельмі бяспечна.

Аўтар — KentYara98
26 лістапада, 17:28
1
У Смаргоні футбольнае поле ператварылася ў каток. Чысцілі з дапамогай спецтэхнікі, і, падобна, знішчылі газон

У матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі «Смаргонь» дома абгуляла брэстскае «Дынама» – 3:1.

Праўда, камандам, якія выйшлі на поле, даводзілася думаць не толькі аб гульнявых аспектах, але і аб тым, як бы не атрымаць выпадковую траўму з-за стану газона.

Уначы ў Смаргоні прайшлі замаразкі са снегам, і яшчэ раніцай поле было пакрытае снежнай скарынкай і лёдам. Арцём Літвякоў паказаў, наколькі слізкім быў газон зранку.

Адміністрацыі прыйшлося звярнуцца па дапамогу да дарожнай спецтэхнікі, якая рассыпала на поле традыцыйную сумесь пяску і солі.

У каментарах некаторыя карыстальнікі іранізавалі, што можна і на каньках гуляць.

Прыцягненне спецтэхнікі, дапамагло справіцца з ледзяной скарынкай, але фактычна забіла газон. Цяжкая машына пакінула свае сляды па ўсёй пляцоўцы.

Такі стан поля не мог не адбіццана якасці гульні. На 35-й хвіліне галкіпер «Смаргоні» падслізнуўся і дазволіў Гардзяйчуку вывесці гасцей наперад.

Сяргей Кісляк таксама меў праблемы.

У перапынку мясцовыя супрацоўнікі спрабавалі хоць неяк уратаваць сітуацыю, але што тут ужо ратаваць.

Для «Смаргоні» гэтая гульня стала заключнай у гэтым сезоне – «мядзведзі» не паднімуцца вышэй за 11 месца. Брэсцкае «Дынама» 2 снежня чакае хатняя сустрэча з «Белшынай».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты