Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Шкурын ужо другi бамбардзiр у Польшчы – як падмануў супернiкаў пры чарговым голе!
📹

Шкурын ужо другi бамбардзiр у Польшчы – як падмануў супернiкаў пры чарговым голе!

Майстар.

Аўтар — Pam-pam
9 лютага, 22:54
Шкурын ужо другi бамбардзiр у Польшчы – як падмануў супернiкаў пры чарговым голе!

Польская Экстракласа зноў гуляе пасля зiмняга перапынку. У матчы 20-га тура «Сталь» Іллі Шкурына прымала дома «Пушчу». На 23-й хвіліне госцi адкрылi лiк. Гаспадары доўга не маглi зраўняць – да 83-й хвіліны сустрэчы. Тады беларускі форвард адкрыўся ў чужой штрафной, прыняў мяч на краi брамнiцкай, на замахах прыняў са шляху двух супернiкаў i нечакана для кiпера стрэлiў не ў далёкi, а ў блiжнi кут. Майстар!

А ўжо ў дададзены час пасля навесу са штрафнога адзначыўся партнёр Шкурына Пётр Улазла – i «Сталь» атрымала перамогу!

«Сталь» ідзе на восьмым месцы з 25 ачкамі. Шкурын жа забiў свой дзявяты мяч у бягучым сезоне польскага Д1 – i цяпер падзяляе другi радок у спісе бамбардзіраў. I радуецца чарговаму агульнаму поспеху са сваёй камандай.

Акрамя таго, 8 лютага Шкурын атрымаў памятны трафей ад генеральнага дырэктара клуба Яцэка Клімека. Так у «Сталі» павіншавалі нападніка са званнем гульца лістапада ў Экстракласе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты