Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Дзіўны адрэзак у кар'еры беларускага футбаліста – паспеў пагуляць за тры розныя каманды менш чым за чатыры месяцы

Дзіўны адрэзак у кар'еры беларускага футбаліста – паспеў пагуляць за тры розныя каманды менш чым за чатыры месяцы

Шустры Аляксандр Міхаленка.

Аўтар — Pam-pam
10 сакавіка, 20:40
Дзіўны адрэзак у кар'еры беларускага футбаліста – паспеў пагуляць за тры розныя каманды менш чым за чатыры месяцы

9 сакавіка футбольны клуб «Мінск» аб'явіў аб падпісанні 22-гадовага крайняга абаронцы Аляксандра Міхаленкі.

З 2019-га года правы на гульца належалі мінскаму «Дынама», дзе ён пару гадоў выступаў у маладзёжных камандах, з перапынкам на паўгадавую арэнду ў «Спадарожнік», за які паспеў правесці 13 матчаў.

Улетку 2021-га «Дынама» на паўгода адправіла Міхаленку ў паўгадавую арэнду ў магілёўскі «Дняпро», за які ён паспеў адзначыцца 1 голам у 10 матчах. А па вяртанні – у яшчэ адну арэнду, гэтым раз у «Іслач».

Сезон 2023 года абаронца правёў у арэндзе ў камандзе «студэнтаў», за якую паспеў згуляць 28 матчаў і вызначыўся 1 мячом і 1 асістам. Дарэчы, свой адзіны гол Міхаленка забіў былой камандзе.

Сваю апошнюю гульню за «Энергетык» Міхаленка правёў 2 снежня 2023-га супраць «Славіі», дзе быў заменены пасля паловы.

Вярнуўшыся ў дынамаўскія рады абаронца прыняў удзел у матчы за Суперкубак Беларусі, прычым выйшаў у старце. Той матч сталічная каманда прайграла, а Міхаленка, у выніку, адправіўся ў «Мінск», дзе 9 сакавіка зʼявіўся ў матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць «Нёмана». Новая каманда абаронцы таксама саступіла і развіталася з турнірам.

Такім чынам, менш чым за 4 месяцы Міхаленка паспеў пагуляць за 3 розныя каманды ў трох розных турнірах.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты