Усе навіны

Сяргей Каракін: «Нехта ўзрадуецца і скажа, што расiйскія і беларускія шахматысты могуць выступаць. Але асабіста я пад сцягам ФІДЭ выступаць не збіраюся»

5 снежня 2022, 18:42

Расійскі шахматыст Сяргей Каракін падзяліўся меркаваннем пра рашэнне ФІДЭ падоўжыць да 2024 года дазвол беларускім і расійскім шахматыстам выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

ФІДЭ паведаміла, што беларускія і расiйскія шахматысты могуць выступаць пад сцягам Міжнароднай федэрацыі да 2024 года. Раней гэтае абмежаванне дзейнічала да 2022 года.

Каракін адкрыта падтрымаў Расію ў агрэсіі супраць Украіны.

– Шкада, што ФІДЭ ідзе па гэтым шляху, замест таго, каб спрабаваць вырашыць гэтую праблему. Як паказвае вопыт баксёраў (у кастрычніку міжнародная асацыяцыя бокса дапусціла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі да спаборніцтваў. Арганізацыю ўзначальвае расіянін Крамлёў – Tribuna.com), за свае правы можна і трэба змагацца.

Безумоўна, расiйскія шахматысты павінны выступаць пад сваім сцягам, а не сцягам ФІДЭ. Нехта, магчыма, узрадуецца і скажа, што расiйскія і беларускія шахматысты могуць выступаць. Але я нагоды для радасці не бачу. Бо асабіста я пад сцягам ФІДЭ выступаць не збіраюся.

Рашэнне палавінчатае. Паўтаруся, пазітыўны досвед баксёраў паказвае, што пазмагацца за свае правы можна ў любой сітуацыі. Лічу, што абавязак шахматнай федэрацыі – адстойваць правы спартсменаў і рабіць абсалютна ўсё, што ад яе залежыць, каб расійскія шахматысты выступалі пад сваім сцягам, – сказаў Каракін.

У сакавіку 2022 года ФІДЭ дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць у асабістых турнірах пад сцягам арганізацыі. Права выступаць пад сцягам ФІДЭ было дадзена да канца траўня, а затым працягнута да 31 снежня.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com