Усе навіны

Царук стаў чэмпіёнам Беларусі па шахматах, Норман – чэмпіёнкай.

18 студзеня, 23:33

З 9 па 18 студзеня праходзіў чэмпіянат Беларусі па шахматах.

У мужчынскай секцыі 1-е месца заняў Максім Царук. За 9 тураў чэмпіянату ён выйграў 6 партый і 3 згуляў унічыю. З такім жа вынікам завяршыў турнір і Міхаіл Нікіценка, але ён саступіў Царуку па дадатковых паказчыках. 3-е месца заняў Дзяніс Лазавік.

Жаночы чэмпіянат выйграла Ксенія Норман. 2-е месца заняла Юлія Лявонава, Бендзік Маргарыта – трэцяя.