Усе навіны

21-гадовая беларуская шахматыстка Бадзелька стала грамадзянкай Расіі

13 сакавіка, 13:28

Ураджэнка Магілёва 21-гадовая беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька атрымала расiйскі пашпарт.

У жніўні 2021 года Вольга перайшла ў Федэрацыю Шахмат Расіі.

У Расіі яна жыве на працягу апошніх трох гадоў.

Бадзелька – шматразовая чэмпіёнка Беларусі ў розных узроставых катэгорыях. На чэмпіянаце Еўропы (2017) у катэгорыі да 16 гадоў яна заняла 1-е месца[6]. Таксама Вольга ў складзе зборнай Беларусі брала ўдзел у дзвюх Алімпіядах (2016–2018 гадах).