Усе навіны

Магнус Карлсен: «Лазавіка нялёгка зламаць. Думаю, з некаторым досведам ён стане топ-гульцом».

6 лютага, 16:56

17-гадовы беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік заняў 3-е месца на шахматным турніры Chessable Masters. У фінале верхняй сеткі беларус саступіў нарвежцу Магнусу Карлсену, экс-чэмпіёну свету і лідару міжнароднага рэйтынгу. Матч складаўся з 4 партыяў. Адну выйграў Лазавік, дзве выйграў Карлсэн і яшчэ адна завяршылася ўнічыю.

Пасля матчу Магнус Карлсен падзяліўся меркаваннем пра беларускага гросмайстра.

«Ён перамог жахлівы шэраг гульцоў толькі для таго, каб патрапіць сюды, а гэта, канешне, няпроста. Мне трэба было крыху палепшыць сваю гульню. Пасля трэцяй партыі, відавочна, стала вельмі цяжка. Я дастаткова стаміўся ад таго, як праходзіў матч. Калі б яму пашанцавала, ён мог бы перамагчы. Дзяніс проста фундаментальна вельмі моцны. Добрае разуменне. Яго нялёгка зламаць. Я думаю, што з некаторым досведам ён стане топ-гульцом», – сказаў Карлсен.