Усе навіны

Прэзідэнт Федэрацыі шахмат Расіі Філатаў патрапіў пад санкцыі Канады

24 лютага, 09:25

Прэзідэнт Федэрацыі шахмат Расіі Андрэй Філатаў трапіў пад санкцыі Канады, уведзеныя ў сувязі з другой гадавінай вайны, якую з 24 лютага 2022 года Расія працягвае ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Пра ўвядзенне санкцый абвясціла міністэрша замежных спраў Канады Мелані Жалі.

Які нарадзіўся ў Украіне Філатаў з'яўляецца старшынёй савета дырэктараў інвестыцыйнай кампаніі «Тулома» і саўладальнікам кампаній Global Ports і Globaltrans.

Акрамя Філатава, у санкцыйны спіс патрапілі яшчэ дзевяць чалавек, у тым ліку памочнік прэзідэнт РФ Ігар Лявіцін, кіраўнік «Ваенгандлю» Уладзімір Паўлаў і саўладальнік «Трансмашхолдынгу» Андрэй Бокараў.

Таксама санкцыі ўвялі супраць 153 кампаній, якія з'яўляюцца часткай расійскага ваенна-прамысловага комплексу.