Усе навіны

Гары Каспараў: «Калі хочаце ўдзельнічаць у спаборніцтвах, вы павінны зафіксаваць пазіцыю — разрываеце з пуцінскай Расіяй, не належыце да фашысцкай дзяржавы»

25 красавіка 2023, 13:25

13-ы чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў у інтэрв'ю Юрыю Дудзю падзяліўся думкамі аб магчымым вяртанні расейцаў на міжнародныя спаборніцтвы.

– Якая ваша пазіцыя наконт допуску расійскіх спартсменаў на спаборніцтвы?

– Дакладна такая ж, як і ў адносінах да ўсіх грамадзянам Расіі, якія просяць дакументы на ўезд, на пастаяннае пражыванне, банкаўскія рахункі і гэтак далей.

– Тры пункты асуджэння?

– На самай справе, тое, што я кажу, гэта пераход з Паўночнай Карэі і ў Паўднёвую. Вайна злачынная, рэжым нелегітымны, Крым украінскі. Гэта спрошчаная формула, але ёсць дэкларацыя, якую мы напісалі з Міхаілам Хадаркоўскім у маі мінулага года. Гэта доўгая размова, якую мы вядзем з чыноўнікамі.

Тое, што адбываецца – прынцыпова няслушна. Мы не ведаем дакладнай колькасці людзей, якія з'ехалі. Лік вагаецца ад 700 тыс. да 2 млн. Ва ўмовах вайны чалавека нельга прымусіць знаходзіцца на нічыйнай зямлі.

Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у афіцыйных міжнародных спаборніцтвах, вы павінны зафіксаваць сваю пазіцыю. Што азначае, што вы разрываеце з пуцінскай Расіяй, больш не належыце да гэтай фашысцкай дзяржавы. І тады вы можаце прымаць удзел. Многія расійскія шахматысты гэта зрабілі, перайшлі ў іншыя федэрацыі, – сказаў Каспараў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.