Усе навіны

Майстра па шахматах Буланава затрымалі ў Брэсце

26 ліпеня, 14:50

Майстра па шахматах Дзмітрыя Буланава затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Брэсце. Пасля трох дзён арышту яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. У чым абвінавачваюць шахматыста і ці заведзеная на яго крымінальная справа – не паведамляецца.

На пакаяльным відэа блізкага да сілавікоў Telegram-канала Буланаў «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях 2020 года, удзеле ў перасылцы «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ў рэгістрацыі ў плане «Перамога».

Па даных mediazona_by, ГУБАЗіК атрымаў поўны доступ да закрытага чата «Свабодныя шахматысты Беларусі».