Усе навіны

Федэрацыя шахмат Украіны: «Шахматысты з Беларусі і Расіі моўчкі назіраюць за забойствамі і генацыдам украінцаў»

30 ліпеня, 14:19

Федэрацыя шахмат Украіны апублікавала спіс рэкамендацый для сваіх сяброў, якія спаборнічаюць з расійскімі і беларускімі спортсменамі.

«Федэрацыя шахмат Украіны раім чальцам ФШУ:

1. Устрымлівацца ад поціскаў рукі з прадстаўнікамі Расіі і Беларусі, незалежна ад таго, пад якім сцягам яны выступаюць.

2. Пазбягаць сумесных фота- і відэаздымак з прадстаўнікамі Расіі і Беларусі.

3. Пазбягаць размоваў з прадстаўнікамі краіны агрэсара спосабам не прадугледжаным Правіламі шахмат.

4. Устрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць нашкодзіць іміджу Украіны.

5. Падчас выступаў на медыйных мерапрыемствах, у публічнай прасторы і ў сацыяльных сетках інфармаваць і нагадваць сусветнай супольнасці аб тым, што:

- працягваецца вайна, якую вядуць супраць Украіны і яе народа Расія і Беларусь; пры гэтым вялікая колькасць расіян і беларусаў, у тым ліку і шахматысты, альбо падтрымліваюць улады сваіх краін, альбо моўчкі назіраюць за забойствамі і генацыдам украінцаў;

- недапушчальна, што Міжнародную федэрацыю шахмат (ФІДЭ) узначальвае расеец Аркадзь Дварковіч, які з'яўляецца прамым слугой Крамля і саўдзельнікам злачынстваў Расіі; Дварковіч павінен знаходзіцца пад санкцыямі і быць адхілены ад пасады прэзідэнта ФІДЭ;

- недапушчальна, каб шахматысты з Расеі і Беларусі гулялі ў любым статусе на афіцыйных турнірах, пакуль іх дзяржавы і грамадзяне здзяйсняюць або маўкліва падтрымліваюць акты тэрарызму ва Украіне», - напісалі ў заяве федэрацыі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.